Беларуская Вікіпедыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Favicon Вікіпедыі Беларуская Вікіпедыя
Лагатып раздзела
URL: be.wikipedia.org
Камерцыйны: Дабрачынны
Тып сайта: Сеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыя: Неабавязковая
Мова: беларуская
Уладальнік: Фонд Вікімедыя
Пачатак працы: 27 сакавіка 2007
Колькасць артыкулаў: 170 367
Колькасць старонак: 539 872
Колькасць правак: 3 365 992
Зарэгістраваных удзельнікаў: 86 084
Актыўных удзельнікаў: 285
Адміністратараў: 10
Глыбіня: 29.3

Беларуская Вікіпедыя — беларускамоўны раздзел Вікіпедыі ў афіцыйным правапісе, які быў заснаваны 27 сакавіка 2007 года.

Па колькасці артыкулаў беларуская Вікіпедыя займае 45-е месца сярод моўных раздзелаў Вікіпедыі і 34-е месца па якасці артыкулаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пачатковы этап (2004—2006)[правіць | правіць зыходнік]

Вікіпедыя на беларускай мове была запушчана вясной 2004 года. Першы запіс па-беларуску на галоўнай старонцы гэтага раздзелу з’явіўся 6 красавіка 2004 года, першыя артыкулы — 12 жніўня. Пасля гэтага на працягу двух з паловай гадоў у беларускай Вікіпедыі суіснавалі розныя арфаграфіі беларускай мовы. Неўрэгуляванасць пытанняў суіснавання ў раздзеле некалькіх арфаграфіяў выклікаючы канфлікты і «войны правак».

21 лютага 2005 года колькасць артыкулаў у раздзеле дасягнула 1000, а 6 снежня — 2000.

Канфлікт і падзел праекта (2006—2007)[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 2006 года група ўдзельнікаў звярнулася на Мэта-вікі з запытам аб адкрыцці новага моўнага раздзелу, заснаванага на выкарыстанні выключна афіцыйнай нормы арфаграфіі беларускай мовы. Першая заяўка была адхіленая, але ў снежні таго ж года створана новая. З’явіўся беларускі раздзел у афіцыйным правапісе ў Вікі-інкубатары. Да гэтага моманту агульны беларускі раздзел налічваў каля 3 800 артыкулаў у абедзвюх арфаграфіях.

27 сакавіка 2007 года па рашэнні Фонду Вікімедыя, быў ажыццёўлены перанос існуючага (агульнага) беларускага раздзела, які налічваў каля 6 700 артыкулаў, на адрас be-x-old.wikipedia.org, далейшы яго лёс планавалася вырашыць пазней. Задавальненне заяўкі на стварэнне раздзела ў афіцыйнай арфаграфіі было ажыццёўлена шляхам пераносу зместу Вікі-інкубатара, які змяшчаў на той момант больш 3565 артыкулаў, на вызвалены дамен be.wikipedia.org. Гэтае рашэнне суправаджалася пратэстамі шэрагу беларускіх удзельнікаў Вікіпедыі.

Сучасны этап[правіць | правіць зыходнік]

15 сакавіка 2008 года ў Беларускай Вікіпедыі ў афіцыйным правапісе створаны 10-тысячны артыкул.

16 мая 2010 года ў Беларускай Вікіпедыі створаны 20-тысячны артыкул.

28 ліпеня 2010 года ў Беларускай Вікіпедыі быў запушчаны праект «Звязнасць», удзельнікамі якога быў праведзены аналіз звязнасці артыкулаў, які паказаў, што амаль чвэрць артыкулаў у раздзеле з’яўляюцца ізаляванымі.

16 лістапада 2010 года ў Беларускай Вікіпедыі створаны 25-тысячны артыкул — Рудольф I Габсбург.

22 жніўня 2012 года раздзел беларускай Вікіпедыі ў афіцыйным правапісе абагнаў па колькасці артыкулаў раздзел беларускай Вікіпедыі ў класічным правапісе (46 045 артыкулаў да 46 044).

15 верасня 2012 года колькасць артыкулаў у раздзеле беларускай Вікіпедыі перавысіла 50 000.

31 мая 2013 года колькасць артыкулаў у раздзеле беларускай Вікіпедыі перавысіла 60 000.

15 сакавіка 2014 года колькасць артыкулаў у раздзеле беларускай Вікіпедыі перавысіла за 70 000.

27 лістапада 2014 года колькасць артыкулаў у раздзеле беларускай Вікіпедыі перавысіла 77 777.

28 студзеня 2015 года колькасць артыкулаў у раздзеле беларускай Вікіпедыі перавысіла 80 000.

Лагатып Беларускай Вікіпедыі пасля напісання 100-тысячнага артыкула

28 жніўня 2015 году колькасць артыкулаў у раздзеле беларускай Вікіпедыі перавысіла 100 000. Да таго моманту раздзел займаў 53 месца.

18 студзеня 2017 года быў створаны 125 000-ы артыкул, а 31 студзеня 2018 года колькасць артыкулаў перавысіла 150 000.

Статыстыка праглядаў па краінах[правіць | правіць зыходнік]

Беларуская Вікіпедыя[1]
Беларусь
  
33.3%
ЗША
  
18.5%
Францыя
  
16.9%
Германія
  
9.1%
Вялікабрытанія
  
6.1%
Кітай
  
3.2%
Нідэрланды
  
3.1%
Іншыя
  
13.2%

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]