Вікіпедыя:Кандыдаты ў выдатныя спісы
|
На гэтай старонцы адбываецца абранне выдатных спісаў, якія можна прылічыць да адных з найлепшых інфармацыйных спісаў у беларускай Вікіпедыі.
Перад тым, як выставіць артыкул для абмеркавання на атрыманне статусу выдатнага спіса, калі ласка, абавязкова азнаёмцеся з патрабаваннямі да інфармацыйных спісаў і працэдурай вылучэння!
Абмеркаванне пазбаўлення статусу выдатнага спіса адбываецца на гэтай старонцы.
Патрабаванні да выдатных спісаў:
- Спіс павінен адпавядаць усім патрабаванням дзеючых правіл Вікіпедыі (у тым ліку, яго змест павінен быць значным, нейтральным і ў ім не павінна быць уласных даследаванняў, няпэўных звестак, якія немагчыма праверыць.
- У спісе павінны быць уводзіны, якія коратка апісваюць тэматыку спіса, крытэрыі ўключэння элементаў, спосаб групоўкі, парадак элементаў і характар прыведзенай інфармацыі.
- Спіс павінен быць унутрана несупярэчлівым, не павінен утрымліваць відавочных памылак і недакладнасцей.
- Спіс павінен быць устойлівым, не знаходзіцца ў стане вайны адкатаў ці ў працэсе вырашэння канфлікту.
- У спісе павінны быць прастаўлены катэгорыі, інтэрвікі, а таксама спасылкі на артыкулы пра асобныя элементы спіса.
- У спісе павінны быць спасылкі на крыніцы інфармацыі.
- Спісы бываюць адкрытымі і закрытымі. Закрыты спіс павінен утрымліваць усе элементы, якія адпавядаюць крытэрыям спіса. Адкрыты спіс павінен утрымліваць найбольш значныя элементы.
Акрамя таго, пажадана, каб былі:
- Выявы. Усе выявы спіса/табліцы павінны мець ясны ліцэнзійны статус. Выкарыстанне Fair-use выяў у намінаваных спісах дапускаецца ў мінімальна неабходнай колькасці і разрозненні.
- Набор спасылак на рэсурсы па тэме ў Сеціве.
- Спіс літаратуры па тэме.
Галасы пазначаюцца з дапамогай наступных значкоў:
За — шаблон {{За}};
Устрымліваюся — шаблон {{Устрымліваюся}};
Супраць — шаблон {{Супраць}}.
Калі вы галасуеце " Устрымліваюся" ці "
Супраць", калі ласка, патлумачце прычыну.
Змест
Кандыдаты[правіць зыходнік]
Калі ласка:
- Дадавайце шаблон {{Кандыдат у выдатныя спісы}} ў канцы артыкула (спісу-кандыдата) перад катэгорыямі.
- Дадавайце для кожнага артыкула асобную секцыю.
- Новыя артыкулы дадавайце зверху, каб не было блытаніны.
- Глядзіце таксама спісы, вылучаныя іншымі карыстальнікамі Вікіпедыі, і, калі вы згодныя з прапановай, аддайце свой голас за яе, жадаем поспеху!
Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Францыі[правіць зыходнік]
Паўторна прапаную згодна з абмеркаваннем на форуме 1 верасня 2016. Віт, размовы 20:29, 29 снежня 2016 (+03)
За. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:22, 8 красавіка 2017 (+03)
Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Ірландыі[правіць зыходнік]
Паўторна прапаную згодна з абмеркаваннем на форуме 1 верасня 2016. Віт, размовы 20:29, 29 снежня 2016 (+03)
За. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:21, 8 красавіка 2017 (+03)
Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Расіі[правіць зыходнік]
Паўторна прапаную згодна з абмеркаваннем на форуме 1 верасня 2016. Віт, размовы 20:29, 29 снежня 2016 (+03)
За. Віт, размовы 14:54, 31 снежня 2016 (+03)
За. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:18, 8 красавіка 2017 (+03)
Каментарыі:[правіць зыходнік]
- Нумар па версіі ЮНЭСКА трэба перанесці налева, так як гэта магчымасць сартавання і каталог-структура —
Зроблена.
- Трэба як-небудзь аформіць спасылкі, а то і арихивировать асабліва няма чаго.
З павагай — Sharmanschik Karlo (размовы) 17:48, 21 ліпеня 2018 (MSK)
Нейкае кароткае апісанне да аб’екта варта б дадаць. --JerzyKundrat (размовы) 14:49, 2 жніўня 2018 (MSK)