Вікіпедыя:Форум

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Калі ласка, дадавайце новыя тэмы зверху. Дадаць...


Праблемы імён па бацьку і імён не-беларусаў[правіць зыходнік]

Добрага часу дня, шаноўныя вікіпедысты. Апошнім часам я пачаць заўважаць даволі сур'ёзныя, як мне падаецца, хібнасці ў назвах артыкулаў, напісаных пра персон, бацькоў якіх звалі "Анатоль, "Васіль" і неяк інакш кшталту гэтага. Напрыклад, я лічу (ды і не толькі я, а цвярозы сэнс), што імя па бацьку ў такім выпадку мусіць быць "Анатолевіч" і "Васілевіч". А вось у тым жа артыкуле пра Калчака і ў некаторых іншых (тут я адважыўся зрабіць перанос, спачатку было "Анатольевіч") напісана з мяккім знакам, якога яўна там быць не павінна. Аднак тады паўстае пытанне іншага кшталту: а ці будуць не-беларусы, а прадстаўнікі іншых нацый мець такія імёны? Можа, бацька Калчака і ў беларускай мове будзе "Васіліем", а не "Васілём"? Можа Шарый і ў беларускай мове будзе "Анатоліем", а не "Анатолем"? Што этнічны рускі "Николай" - "Нікалай", а не "Мікалай" і гэтак далей. Якія вашы думкі? Я лічу, што трэба ўжываць у беларускай Вікіпедыі беларускія варыянты, не гледзячы на нацыянальную прыналежнасць, як у латышоў, у якіх "Stanislavs", "Andrejs" і проч. - шараговая з'ява. --Einimi (размовы) 00:51, 14 лютага 2018 (MSK)

На маю думку, праект заснаваны на беларускай мове, таму ўсе геаграфічныя назвы, імёны г.д і г.д., павінны мець беларускі варыянт з позіркам на т.зв. «сапраўднае вымаўленне». Напрыклад, некалі сутыкнуўся з ням.: Johannes [joːˈhanəs], які ў нас «жудасны» Іаганес, чамусьці. Ад такога вымаўлення гэтага Імя, ў носьбіта нямецкай мовы, валасы дыбам узнімуцца. Польская Катажына, і ў Расіі, і ў Беларусі - Катажына, а не Кацярына. Бо, калі не глядзець на нацыянальную прыналежнасць, можна дайсці да варыянтаў, калі «Імантс/Імантас» будуць «Імант», нямецкая «Наталі» → «Наташа», англасаксонскае «Denis» → «Дзяніс» і г.д.--Dzianis Niadbajla (размовы) 01:29, 14 лютага 2018 (MSK)
Праблема ўжо неаднаразова падымалася раней: абмеркаванне 1, абмеркаванне 2, абмеркаванне 3, абмеркаванне 4 (можа і яшчэ былі). Да нейкай адзінай высновы з імем па бацьку так і не прыйшлі, таму кожны фактычна піша як хоча, і пераносіць артыкулы як хоча. Прапаную прачытаць папярэднія абмеркаванні, можа зможаце выказаць штосьці новае і прывесці супольнасць да кансэнсусу.--Artsiom91 (размовы) 01:30, 14 лютага 2018 (MSK)
Чэхі ўвогуле забаўна прыдумалі. --Artificial123 (размовы) 14:28, 14 лютага 2018 (MSK)

А я ўвогуле не пабачыў ніякіх трапных пунктаў у абарону мяккага знака ў патронімах. Афіцыйнае правіла супярэчыць само сабе: Васільевіч пішацца ў тым выпадку, калі бацька быў "Васілій", т.б. не-беларус, або той, хто прынцыпова меў такое імя (усё ж Васіль і Васілій - розныя імёны), а прозвішча "Васільеў" - ужо далёка не звязана з імем "Васіль", ніяк яго не зменіш, асабліва пасля СССР, падчас якога большая частка прозвішчаў і была задакументавана. Трэба гэтае пытанне ўрэшце вырашыць і вызначыць: або пішам беларускія варыянты паўсюль (што для беларускай Вікіпедыі найбольш прымальны варыянт), альбо толькі ў асобах беларускага паходжання, а ўсіх рускіх, украінскіх, казахскіх (і інш.) Григориев Николаевичей пакідаем Грыгорыямі Нікалаевічамі. Варыятыўнасць у мове - гэта вельмі добра, аднак не ў назвах артыкулаў, якія могуць выклікаць у звычайнага чытача блытаніну. Не забываймася, што Вікіпедыя пазіцыянуецца як энцыклапедыя, а ў ёй такіх рознагалоссяў быць не можа. --Einimi (размовы) 20:18, 14 лютага 2018 (MSK)

Пішу беларусаў без мяккага знака, а рускіх з. Часам у тых жа дэпутатаў можна сустрэць афіцыйныя імёны па бацьку з -ь-, але я не лічу, што мы мусім цягнуць у Вікіпедыю памылкі, зробленыя пашпартысткамі. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:37, 14 лютага 2018 (MSK)
На мой погляд сістэматычна дзяліць людзей на "беларускага" і "неебеларускага" паходжання і ў залежнасці ад гэтага пісаць адным пісаць "Васіль/Васілевіч", а іншым "Васілій/Васільевіч" — зусім не варыянт. Па-першае, далёка не заўсёды гэтае паходжанне можна дакладна вызначыць. Па-другое, абсалютная большасць сучасных беларусаў атрымоўвае арыгінальнае імя і імя па бацьку на рускай мове, якое потым тым ці іншым чынам (у значнай ступені ў залежнасці ад паспартыстаў) перакладаецца на беларускую, і падзяляць рускага "Василия" і беларускага такога ж першапачатковага "Василия", якога потым у пашпарце падпісалі "Васілём" ці "Васіліем" у залежнасці ад чаго заўгодна, неяк нелагічна. Фактычнае ёсць рускае (ці ўсходнеславянскае) імя "Василий", якое ў беларускай мове перакладаецца як "Васіль" (ці "Васілій"?), у такім разе і рускія і беларусы павінны перакладацца аднолькава. БелЭн і ЭнцВКЛ, напрыклад, даюць "Васіль II Васілевіч Цёмны" (і ўвогуле сістэматычна для ўсходніх славян ужываюць скарочаныя варыянты без -ій і -ьевіч, але візантыйскі імператар Васілій II Балгарабойца). "Нікалай"/"Нікалаевіч" жа ўвогуле выглядае невядома чым, ні ў якім вядомых крыніцах, здаецца, не згадваецца.--Artsiom91 (размовы) 21:50, 14 лютага 2018 (MSK)
Я згодны, што варта ўжываць беларускія варыянты, проста тады трэба ўсе артыкулы даводзіць да аднолькавага стану. --Einimi (размовы) 11:22, 15 лютага 2018 (MSK)

Парма и Палерма[правіць зыходнік]

Я добавил в статьи шаблон Внешние ссылки и заметил, что у вас не отображается Большая Российская энциклопедия. Последняя - это на сегодняшний день самое кучерявое, что у в РФ есть из обзорных энциклопедий. Она связана с Викиданными далеко не вся, процентов на 40, но и это тысячи статей. А есть такие статьи как ВИНО; последняя в ру.Вике выступает АИ в доброй дюжине статей, в некоторых из них, вроде статьи Мускат, она вообще единственный источник. Думаю и в белорусской Википедии БРЭ могла бы послужить хорошим подспорьем. Скажем тут Лімпопа (рака) стала бы единственным современным АИ.

Да, и пользуясь случаем, поздравляю со 150-ти тысячным юбилеем. --Schekinov Alexey Victorovich (размовы) 05:59, 7 лютага 2018 (MSK)

Schekinov Alexey Victorovich, добавил Большую Российскую энциклопедию в шаблон.--Artsiom91 (размовы) 21:08, 7 лютага 2018 (MSK)
)) --Schekinov Alexey Victorovich (размовы) 23:01, 7 лютага 2018 (MSK)

НП-Літва[правіць зыходнік]

Не магу зразумець, што такое Vienkieminis (тып населенага пункта). Ці можна яго замяніць словам хутар? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 07:19, 6 лютага 2018 (MSK)

Хутар гэта Viensėdis і ён таксама сустракаецца. А Vienkieminis я бачу толькі ў спалучэнні "vienkieminis kaimas", што хутчэй значыць "вёска з адной хаты". Прапаную перакладаць як проста "вёска", у беларускай мова тыпы вёсак не адрозніваюцца.--Artsiom91 (размовы) 09:07, 6 лютага 2018 (MSK)

Вікінавіны[правіць зыходнік]

Дадаў навіну за ўчора, чамусьці не паказваецца на галоўнай і дынамічным старонках.. --Artificial123 (размовы) 23:31, 29 студзеня 2018 (MSK)

Таму што Wn/be/ гэта вычварэнства --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 07:24, 30 студзеня 2018 (MSK)
Гэта зразумела, таму можна папрацаваць і раздзел перанясуць з Інкубатара. --Artificial123 (размовы) 09:18, 30 студзеня 2018 (MSK)
Не хапае нерваў працаваць з гэтымі прэфіксамі --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:38, 30 студзеня 2018 (MS)
Шаноўны Чаховіч Уладзіслаў, скажыце, ці плануецца звязвацца са СМІ з нагоды дасягнення планкі ў 150 тыс? На НН ахвотна апублікавалі б артыкул на падобную тэму. --Эраліан (размовы) 11:40, 2 лютага 2018 (MSK)
Я не займаюся сувязямі са СМІ. Раней пісалі ўсюды, але ніхто не адказваў. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:15, 2 лютага 2018 (MSK)
Даўно пара выносіць з інкубатара, я толькі {{за}}. На галоўнай я рукамі механічна змяняў шаблоны 1, 2, 3, 4. Як зрабіць, каб працаваў шаблон я не ведаю... Віт; размовы 22:02, 30 студзеня 2018 (MSK)
Что-то вроде изменения шаблонов хороших и избранных статей там нужно. Викигид, кстати, тоже в Инкубаторе. --Artificial123 (размовы) 22:12, 30 студзеня 2018 (MSK)
На конт Віківандровак - таксама трэба ў асноўную прастору перацягваць! Віт; размовы 07:52, 31 студзеня 2018 (MSK)

Выбары 2018[правіць зыходнік]

Як напісаць пра выбары ў асобныя Саветы, не перагружаючы гэтай інфармацыяй асноўны артыкул? Выбары ў Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў 28-га склікання?--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:00, 29 студзеня 2018 (MSK)

Прыклад --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:02, 29 студзеня 2018 (MSK)
Прыклад украінцаў прымальны, але чамусьці яны абмяжоўваюцца толькі гарадскімі і абласнымі. Лічу, што раённыя, як мінімум, таксама павінны прысутнічаць.--Dzianis Niadbajla (размовы) 20:11, 29 студзеня 2018 (MSK)
Пісаць можна што заўгодна, галоўнае каб хапіла інфармацыі і жадання. Ну і каб артыкулы пасля не выстаўляліся на выдаленне з тых ці іншых прычын. А наконт "павінны прысутнічаць" — прысутнічаць можа толькі тое, што некім напісана, а ніхто пісаць артыкулы не абавязаны. Пакуль у нас, як разумею, няма нават інфармацыі пра даты 27 папярэдніх выбараў у мясцовыя Саветы.--Artsiom91 (размовы) 20:16, 29 студзеня 2018 (MSK)
Мы зараз абмяркоўваем, магчымую шаблоннасць і структурнасць на будучыню, каб не было з выбарчымі акругамі.--Dzianis Niadbajla (размовы) 20:28, 29 студзеня 2018 (MSK)
Абмяркоўваць можна доўга, толькі пакуль не пачаць рабіць, цяжка зразумець, наколькі хопіць інфармацыі і жадання гэтым займацца (і давесці да лагічнага тэматычнага завяршэння). Адзінае, што лепш усё ж ствараць артыкулы тэматычна "зверху ўніз" — ад найбольш важных падзей і найбольш буйных адзінак да менш важных і значных.--Artsiom91 (размовы) 20:35, 29 студзеня 2018 (MSK)
Дарэчы, у нашым выпадку ёсць яшчэ даволі значная праблема - «мажарытаршчына». Прыйдзецца рабіць спісы па прозвішчах, а не па партыях.--Dzianis Niadbajla (размовы) 21:06, 29 студзеня 2018 (MSK)
en:Isle of Wight Council election, 2017 --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:23, 29 студзеня 2018 (MSK)
Як варыянт.--Dzianis Niadbajla (размовы) 21:57, 29 студзеня 2018 (MSK)

Мусіць трэба дапрацаваць шаблоны кандыдатаў, каб туды можна было ўвапхнуть дату нараджэння і месца працы, а не толькі імя і партыю. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:07, 7 лютага 2018 (MSK)

Цёзкі2[правіць зыходнік]

У двух артыкулах — Восіп Цадкін і Веніямін Гаўрылавіч Юдзін шаблон «Цёзки2» дае перасылку не на старонкі пераліку неадназначнасці, а на самі гэтыя артыкулы. Ці можна гэта выправіць? --Tatiana Matlina (размовы) 04:17, 29 студзеня 2018 (MSK)

Прыкладна так: Юдзін.--VladimirZhV (размовы) 09:49, 29 студзеня 2018 (MSK)
Насамрэч праблема ў тым, што з аднаго боку ёсць удзельнікі, якія ствараюць перасылкі з прозвішча на артыкул пра чалавека, калі іншых старонак няма. А з іншага, ёсць удзельнікі, якія дадаюць шаблон "Цёзкі2" і не глядзяць, ці патрэбны ён і куды вядзе. Трэба вызначыць, які варыянт больш прымальны, і ці выдаляць перасылкі, ці прыбіраць "Цёзкі2". Але лепш за ўсё, вядома, стварыць нармальную старонку неадназначнасці на месцы перасылкі, асабліва калі з’явілася некалькі значэнняў.--Artsiom91 (размовы) 20:22, 29 студзеня 2018 (MSK)

150 000[правіць зыходнік]

Будуць нейкія мерапрыемствы? Змена лагатыпа і т. д. --Artificial123 (размовы) 15:14, 23 студзеня 2018 (MSK)

Так, паставіць адмысловы лагатып трэба. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 16:58, 23 студзеня 2018 (MSK)
Абавязкова трэба адзначыць новым лагатыпам! Віт; размовы 11:44, 24 студзеня 2018 (MSK)
Выдатна было б падрыхтаваць і прэс-рэліз... --Rymchonak (размовы) 11:48, 24 студзеня 2018 (MSK)
Вось нешта накампіляваў з мінулых, дапішыце хто штосьці неардынарнае. --Artificial123 (размовы) 19:04, 26 студзеня 2018 (MSK)
Віншую ўсіх удзельнікаў Беларускай Вікіпедыі з дасягненнем чарговай прыступкі на шляху энцыклапедычнага апісання свету – ёсць 150 000 артыкулаў! Карпатлівай і руплівай працай закладзены сур'ёзны падмурак для далейшага развіцця праекта. Наперадзе мае быць сур'ёзная праца па рубрыкацыі катэгорый, пашырэнні геаграфіі ахопу артыкулаў пра блізкія і экзатычныя краіны, галіны навукі і тэхнікі, гуманітарныя справы. Беларусь адкрытая краіна, якая актыўна супрацоўнічае з многімі краінамі свету, увесь час пашырае геаграфію сваіх зацікаўленасцяў і кантактаў. І мы, удзельнікі Беларускай Вікіпедыі будзем прыкладаць высілкі да стварэння поўнай выявы свету, у першую чаргу непасрэдна злучанай з Беларуссю, яе гісторыяй і сучаснасцю, памкненнямі ў будучыню. Жадаю ўсім удзельнікам поспеху ў гэтай ганаровай працы!Andrew Mikhailov (размовы) 16:10, 31 студзеня 2018 (MSK)
Як даведацца, які артыкул юбілейны? Віт; размовы 16:13, 31 студзеня 2018 (MSK)
Як мне здаецца, гэта быў Збігнеў Прайснер — пасля былі сцёрты некаторыя старонкі, таму паслядоўнасць трохі збілася.--Artsiom91 (размовы) 16:50, 31 студзеня 2018 (MSK)
Прэс-рэліз ніхто не адправіў, лагатып не змяніў. --Artificial123 (размовы) 21:37, 2 лютага 2018 (MSK)
Спяць нашы адміністратары. Лагатып і віншаванне былі размешчаны 31 студзеня ў Фэйсбуку. DobryBrat (размовы) 00:25, 3 лютага 2018 (MSK)
Сябры! Хто ўмее, пастаўце лагатып замест старога. Трэба паменьшыць, хіба... Віт; размовы 14:28, 3 лютага 2018 (MSK)
Патрэбна, каб фон быў празрыстым.--Artsiom91 (размовы) 14:37, 3 лютага 2018 (MSK)
Варыянт --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:58, 3 лютага 2018 (MSK)
Асабіста мне другі варыянт здаецца ідэйна больш цікавым. Але было б добра замяніць шэры шарык нечым весялейшым. А то недабудаваную зорку смерці нагадвае :) А можна зрабіць шарык арнаментам, як у папярэднім 100000-м варыянце? --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:19, 3 лютага 2018 (MSK)
Вось, дарэчы, папярэдні commons:File:Wikipedia-logo-be-100000.png, з арнаментам. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:21, 3 лютага 2018 (MSK)
Зыходнікі загінулі --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:35, 3 лютага 2018 (MSK)
Які сэнс ізноў рабіць як папярэдні? Мяркую, не трэба паўтарацца, ісці па кругу... І на 200 000 ізноў той жа арнамент будзем выкарыстоўваць? Дарэчы другі варыянт мне асабіста даспадобы, нічога супраць «зоркі смерці» не маю — Зорныя войны наша ўсё))) Віт; размовы 16:10, 3 лютага 2018 (MSK)
Дык арнамент можна (і лепш) іншы ўзяць. Рысункаў беларускага арнаменту безліч. Выбірай не хачу. Зрэшты, я проста прапанаваў гэта як адзін з магчымых варыянтаў. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 16:18, 3 лютага 2018 (MSK)
Калі новы малюнак арнамента ўзяць — зусім іншая справа. Прапаную ўзяць не чырвоны, а «васільковага» колеру. Віт; размовы 16:30, 3 лютага 2018 (MSK)
Васільковы - добры колер. Нічога не маю супраць. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 18:04, 3 лютага 2018 (MSK)
Вітаю, прабачце, што не па рангу, але колькі часу яшчэ ёсць на стварэнне варыянтаў? І дзе гэты юбілейны лагатып выкарыстоўваецца? Мне б пару-тройку дзён... . Dehty(размовы) 18:55, 3 лютага 2018 (MSK)
Пане Dehty, юбілейны лагатып пры нагодзе размяшчаюць замест стандартнага Вікі-лагатыпа ў левым верхнім вуглу. Строга кажучы, часу засталося 4 дні назад :) (гэта калі 150-тысячны артыкул быў створаны). Але думаю, улічваючы цяперашняе спазненне, адзін-два дні пагоды не зробяць. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 11:11, 4 лютага 2018 (MSK)
Не арнамент, але валошка. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:32, 3 лютага 2018 (MSK)
«Васільковы», добры варыянт.--Dzianis Niadbajla (размовы) 20:01, 3 лютага 2018 (MSK)
Мне таксама падабаецца.--VladimirZhV (размовы) 20:29, 3 лютага 2018 (MSK)
І мне падабаецца васільковы лагатып. Звярніце, калі ласка, увагу, што ўсе варыянты лагатыпаў перанесены ў асобны падраздзел. Калі з'явяцца новыя, дабаўляйце іх, калі ласка, адразу ў галерэю і падпісвайце. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 11:00, 4 лютага 2018 (MSK)
Яшчэ, спадар Dehty прасіў пачакаць пару дзён, каб ён мог прапанаваць яшчэ варыянты. Пачакаем? Зрэшты, ніхто нам не замінае выбраць больш чым адзін лагатып, каб кожны з іх павісеў некаторы час. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 11:04, 4 лютага 2018 (MSK)
Мне найбольш падабаецца "васільковы" лагатып --JerzyKundrat (размовы) 11:34, 4 лютага 2018 (MSK)
--"спадар Dehty" таксама за "васілёк", які з'явіўся пасля майго запісу. Хацеў толькі дапамагчы з выбарам, але лепш і прасцей, чым "У. Чаховіч 2 (васілёк)" і не атрымаецца.
Мне больш спадабаецца лагатып васільковага зямнога шара, тут ёсць аналогія з лагатыпам Вікіпедыі – шарам і пазламі.

А слуп напамінае Манумент Перамогі.--Andrew Mikhailov (размовы) 21:43, 4 лютага 2018 (MSK)

Дзеля разнастайнасці пагуляўся на дзяжурстве з жоўтым колерам. Ніколі не займаўся лагатыпамі, самому цікава стала :) .--Dehty (размовы) 06:25, 5 лютага 2018 (MSK)
Чацвёрты забаўны, але неяк жоўтыя вочы рэжуць, зашмат элементаў. Але дзякуй за працу! --Artificial123 (размовы) 09:08, 5 лютага 2018 (MSK)

Мне таксама найбольш падабаецца "васільковы" лагатып. DobryBrat (размовы) 22:13, 5 лютага 2018 (MSK)

Ад учора "васільковы" лагатып актуальны, у каго не адлюстоўваецца — чысцім кэш. Мяркую Dehty 4 таксама цікава было б выкарыстаць. --JerzyKundrat (размовы) 12:28, 6 лютага 2018 (MSK)

Выявы лагатыпаў[правіць зыходнік]

Вікіпедыя:Ботазаліўкі/Стараствы Літвы[правіць зыходнік]

Тут трохі засталося, хто можа дабіць? Пасля НП Казахстана плануюцца староствы, самакіраванні і раёны Літвы. Староствы з рускай та літоўскай вік у паў-ручным рэжыме, самакіраванні і раёны з тарашкевіцы. Варта зрабіць назвы, так як невядома, што пісаць у адпаведныя навігацыйныя шаблоны паветаў/раёнаў/самакіраванняў. --Artificial123 (размовы) 14:51, 20 студзеня 2018 (MSK)

Трэба вырашыць, называць іх староствамі ці сянюніямі, бо ў гэтым пытанні пакуль няма кансэнсусу.--Artsiom91 (размовы) 15:05, 20 студзеня 2018 (MSK)
То перанесці няцяжка, а вось з самімі назвамі складана. --Artificial123 (размовы) 23:38, 20 студзеня 2018 (MSK)
Зрабіць галасавалку? Але супольнасць мёртвая. --Artificial123 (размовы) 15:14, 23 студзеня 2018 (MSK)
Ну-ну, пане Artificial123, не такая ўжо і мёртвая, не нагаворвайце :) Думаю, "стараства" - гэта найлепшы варыянт. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 16:55, 23 студзеня 2018 (MSK)
"Стараства" ці "староства"? Таксама думаю, што "сянюній" гучыць ненатуральна. --Artificial123 (размовы) 17:12, 23 студзеня 2018 (MSK)
І што? У ТКП сянюнія - значыць сянюнія. У нас не выбарачнае выкарыстанне номрамі. Катэгарычна супраць такой заліўкі: калі па Казахстане няма нормаў для беларускай мовы, і можна заплюшчыць вочы на некаторыя моманты, дык для літоўскай ёсць, і з рускай мовай яны не супадаюць. Лепей я сам займуся заліўкай НП Літвы з літоўскай вікі, бо ў мяне ўжо ёсць нарыхтоўка літоўска-беларускага транслітарара. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:06, 23 студзеня 2018 (MSK)
Тады чакаем. --Artificial123 (размовы) 18:11, 23 студзеня 2018 (MSK)
Так, і я лічу, што патрэбна транслітэрыраваць з літоўскай мовы: seniūnaitija. Староствы былі ў ВКЛ.--Andrew Mikhailov (размовы) 07:46, 24 студзеня 2018 (MSK)

Генрых Казіміравіч Кулакоўскі[правіць зыходнік]

Там стоит шаблон «ВТ-РБС». Но он дает неверную ссылку, он отсылает на несуществующую страницу [РБС/Кулаковский, Генрих Казимирович], а надо, чтоб слал на [РБС/ВТ/Кулаковский, Генрих Казимирович]. Нужно поправить шаблон. --Schekinov Alexey Victorovich (размовы) 13:30, 20 студзеня 2018 (MSK)

Исправил шаблон.--Artsiom91 (размовы) 13:36, 20 студзеня 2018 (MSK)

Падкажыце, як будзе без памылкі?[правіць зыходнік]

Irena Žebenkienė — Жэбенькене ці Жабянькене? І як наогул гучыць яе першае прозвішча? Irena Trečiokaitė-Žebenkienė --Tatiana Matlina (размовы) 15:15, 19 студзеня 2018 (MSK)

Згодна з літоўска-беларускай практычнай транскрыпцыяй будзе "Ірэна Трачакайце-Жабянкіене". Але калі ёсць беларускамоўныя крыніцы з іншым беларускім напісаннем, то яны могуць мець большы аўтарытэт.--Artsiom91 (размовы) 13:40, 20 студзеня 2018 (MSK)
Дзякуй, Artsiom91! --Tatiana Matlina (размовы) 00:22, 21 студзеня 2018 (MSK)

Пытанне пра ўдзельнікаў[правіць зыходнік]

Якая розніца паміж «Аўтадаглядчыкамі» і «autoeditors», чаму яны ў розных раздзелах на старонцы статыстыкі? Віт; размовы 13:23, 13 студзеня 2018 (MSK)

Часопісы РАН[правіць зыходнік]

Адкрыты доступ к часопісам Расійскай акадэміі навук. Гэта тут.--Ohlumon (размовы) 16:40, 12 студзеня 2018 (MSK)

Новы сайт[правіць зыходнік]

Пачаў працаваць новы сайт Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Адносна добры каталог атрымаўся. Ёсць і электронныя версіі.--Ohlumon (размовы) 16:59, 11 студзеня 2018 (MSK)

Заліўка НП Казахстана[правіць зыходнік]

Буду праводзіць заліўку НП Казахстана ў поўным абсягу. Праводзіцца ў паў-аўтаматычным рэжыме: абрабляю тэкст, потым рукамі пераношу. Вядома, ствараю неабходныя навігацыйныя шаблоны і катэгорыі. Інфармацыю бяру адсюль. Прыклады зробленага: раз, два. --Artificial123 (размовы) 20:31, 7 студзеня 2018 (MSK)

Было б няблага ствараць старонкі неадназначнасцяў ці па меншай меры дапісваць існуючыя. Для гэтых неадназначнасцяў лепей у большасці выпадкаў ужываць шаблон {{Значэнні2}}, а не {{Значэнні}} (ці ствараць перасылкі, як для Уладзіміраўка (Аршалынскі раён) ужо насамрэч існуе Уладзіміраўка). Перад шаблонам {{зноскі}} ў артыкулах трэба пакідаць адзін пусты радок, а не два, каб не было лішняга прагалу. Варта таксама не забыцца пра раней існаваўшыя артыкулы з Катэгорыя:Населеныя пункты Казахстана, каб яны былі аформленыя і катэгарызаваны аднастайна з новастворанымі.--Artsiom91 (размовы) 20:58, 7 студзеня 2018 (MSK)
Трэба ва ўсіх артыкулах выправіць з у 70 км да паўднёвага ўсходу ад на за 70 км на паўднёвы ўсход ад... --Rymchonak (размовы) 09:31, 9 студзеня 2018 (MSK)
Не магу выправіць ботам. --Artificial123 (размовы) 10:01, 9 студзеня 2018 (MSK)
Калі ласка, патлумачце, навошта патрэбна заліўка такога кшталту? У артыкулах пра НП Казахстана за шмат гадоў не будзе ніводнага прагляда. Затое колькасць ботаўскіх артыкулаў канчаткова пераважыць колькасць створаных людзьмі. -Эраліан (размовы) 11:37, 9 студзеня 2018 (MSK)
Артыкулы пра 9-ю краіну ў свеце павінны быць. А якім чынам, не мае значэння: ботазаліўкай ці не. --Rymchonak (размовы) 12:29, 9 студзеня 2018 (MSK)
Здаецца быу кансэнсус супольнасцi наконт немэтазгоднасцi буйных ботазалiвак на цяперашнiм этапе. Гэта сапраўды сур'ёзна засмецiць раздзел нечытанымi пустышкамi. Гэтак яшчэ можна залiць НП Кiтая, Iндыi, Iнданезii, Расii, Бразiлii i тп. Але iмiджу не дадасць дакладна.--Dzimitrio (размовы)
Калі быў такі кансэнсус? А пра што пісаць лепш тады? --Artificial123 (размовы) 16:02, 9 студзеня 2018 (MSK)
Мяркую, ботам можна ствараць любыя энцыклапедычна значныя артыкулы. Нейкія абмежаванні на каго-кольвек мы накласці не можам. Можна, натуральна, выдаліць старонкі без карыснага зместу, але канкрэтна НП Казахстана гэта не датычыць. --JerzyKundrat (размовы) 17:18, 9 студзеня 2018 (MSK)
Выбачаюся, калі выказаў меркаванне залішне рэзкімі фармулёўкамі. Меў на ўвазе апошнія спрэчкі з нагоды заліўкі аб'ектаў PGC. Але здаецца амаль пасля кожнай заліўкі выказвалася шмат галасоў супраць далейшага машыннага напаўнення стабамі. Пра што пісаць справа асабіста кожнага, натуральна, відаць найбольш цікавая на мове ніша калябеларускай тэматыкі.--Dzimitrio (размовы) 17:59, 9 студзеня 2018 (MSK)
А калі мне нецікавая гэта ніша і я хачу пісаць пра НП Казахстана? --Artificial123 (размовы) 18:09, 9 студзеня 2018 (MSK)

Пра невялікія населеныя пункты розных краін ды рознага тыпу камуны толькі ботам і варта ствараць артыкулы. Мяне больш непакоіць тое, што мы не маем зацверджанай транслітарацыі з казахскай мовы на беларускую. Адкуль Artificial123 ведае, што каз.: Береке па-беларуску Берэке, а не Бэрэкэ? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:20, 9 студзеня 2018 (MSK)

Ці вось №102-темір жол айрығы у нас ператварыўся ў Раз’езд 102 --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:21, 9 студзеня 2018 (MSK)
Чаховіч Уладзіслаў, пасля стварэння можна папераносіць. --Artificial123 (размовы) 18:30, 9 студзеня 2018 (MSK)

Супраць такой, такой і такой заліўкі. Якая гэта мова і каму прапаноўваецца пасля выпраўляць тысячы артыкулаў на нецікавую большасці тэму?--Hanylka (размовы) 00:59, 10 студзеня 2018 (MSK)

Таксама думаю, што артыкулы пра малалюдныя аулы далёкіх краін мала каму цікавыя. Ды і напаўняць іх няма чым, нават каб хто і хацеў. Было б добра вызначыцца з ніжняй граніцай для НП, напрыклад, па насельніцтву, ну ці па статусу. У выпадку Казахстана прапаную спыніцца на райцэнтрах. Але ўвогуле было б добра гэта спачатку абмеркаваць. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 01:32, 10 студзеня 2018 (MSK)
цікава/нецікава - вельмі суб'ектыўна, бо хтосьці шукае вёску ў Маларыцкім раёне, хтосьці Героя Сацыялістычнай Працы, а хтосьці дыскаграфію Дж.Бібера ці значэнне слова "Свінка".--Rymchonak (размовы) 08:11, 10 студзеня 2018 (MSK)
Вёска ў Беларусі і вёска ў Казахстане - для беларускай вікіпедыі розныя рэчы. Проста таму што пераважная большасць удзельнікаў нашага раздзела ці нарадзілася ў Беларусі, ці мае там блізкіх сваякоў. Адпаведна, пра многія беларускія вёскі/хутары нашы ўдзельнікі ведаюць з уласнага жыцця, а не з энцыклапедый. Адпаведна, ім і цікава чытаць і дапаўняць артыкулы пра сваю малую радзіму.
Канечне, значнасць параўнальных (па памерах і статусу) НП павінна быць аднолькавая для ўсіх краін.
Мая думка была, што не варта масава заліваць ботам артыкулы пра вельмі дробныя нічым неадметныя паселішчы.
Калі нехта створыць артыкул пра дробненькую казахскую вёсачку рукамі і напоўніць яго нечым адметным - на здароўе! Ніхто не забараняе, ды і не можа гэтага забараніць. Проста не варта за раз ствараць кучу літаральна аднолькавых артыкулаў (адрозненні толькі ў лічбах). Мне, напрыклад, чытаць такія артыкулы не цікава. Нават у казахскай вікіпедыі пра гэтыя вёскі па два радкі, так што нават веданне казахскай мовы не паможа ў дапрацоўцы. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 11:09, 10 студзеня 2018 (MSK)
Давайце проста абмяркуем, для якога ўзроўню паселішчаў заліўка мае сэнс. Мая прапанова - заліваць НП ад райцэнтраў і вышэй, а астатнія ствараць па меры патрэбы (ну, напрыклад, нешта значнае і цікавае там адбылося ці адбываецца, ці гэта радзіма нейкага значнага чалавека). --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 11:09, 10 студзеня 2018 (MSK)
І яшчэ, калі гаворка зайшла пра беларускія вёскі, нам бы спачатку падапаўняць як след ужо залітыя артыкулы пра беларускія паселішчы. Тым больш, што крыніцы ёсць. А то заліваем казахскія, а беларускія маем амаль пустыя. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 11:18, 10 студзеня 2018 (MSK)
Заліўка, відавочна, мае сэнс для яе ініцыятара, калі ён хоча напампаваць у нейкі раздзел Вікіпедыі як мага больш артыкулаў. Што само па сабе не забаронена. --JerzyKundrat (размовы) 11:58, 10 студзеня 2018 (MSK)
Сп. JerzyKundrat, а мы маем права забараніць, часова, падобныя заліўкі ў праекце, напрыклад, праз галасаванне супольнасці? Сп. Rymchonak, цалкам з Вамі згодны наконт «суб'ектнасці», але ёсць маленькі нюанс, як мне падаецца, прыярытэт мовы: адна справа беларускія вёскі/паселішчы/чыгуначныя станцыі і г.д. і казахскія. Я думаю Вы не будзеце спрачацца, што ў першых, напоўненасць зместам мае ў шмат разоў больш шанцаў, чым у другіх. Цалкам згодзен у крытэрыях узроўня населеных пунктаў са Сп. Дзянісам. Мая ўласная думка: ператвараем праект у нейкі «стаб». Спачатку камуны (але тут усё зразумела, гэта была амаль першая спроба ботазаліўкі), потым аб'екты PGC, зараз населеныя пункты аж 9-й краіны свету (у нас першых 8-і ёсць? Пытанне рытарычнае).--Dzianis Niadbajla (размовы) 14:03, 10 студзеня 2018 (MSK)
Вікіпедыя не ёсць эксперыментам у галіне дэмакратыі, вядома ж мы не будзем дыскрымінаваць удзельнікаў, якія (няхай і робатам) ствараюць энцыклапедычна значныя артыкулы (адпаведна у БелВікіпедыі - на беларускай мове). Энцыклапедычная значнасць прадмету артыкулу тут ёсць, мінімальнае напаўненне зместам ёсць; наконт транслітарацыі пытанні існуюць, з боку арфаграфіі таксама — вось гэта можна абмеркаваць. --JerzyKundrat (размовы) 15:07, 10 студзеня 2018 (MSK)
Сп.Дзяніс, удзельнік Artificial123 стварае нармальныя стабы з агульнай інфармацыяй, дзе знаходзіцца паселішча + насельніцтва.--Rymchonak (размовы) 14:11, 10 студзеня 2018 (MSK)
Стабы не нармальныя як мінімум мноствам арфаграфічных памылак, наяўнасцю рускамоўных слоў і адсутнасцю афіцыйнай транслітарацыі назваў.--Hanylka (размовы) 00:14, 11 студзеня 2018 (MSK)
Спадарыня Hanylka, тое, што зусім не чытальна, можна выставіць да хуткага выдалення (Шаблон:Хутка выдаліць) — а я пасля выдалю, як адмін. Таксама калега Artificial123 можа нешта паправіць. --JerzyKundrat (размовы) 10:53, 11 студзеня 2018 (MSK)
Дарэчы, казахі на лацініцу пераходзяць. Вось и новы алфавіт.--Ohlumon (размовы) 09:34, 12 студзеня 2018 (MSK)

Школьная праграма[правіць зыходнік]

Прапаную скласці спіс аўтараў і твораў, якія ўваходзяць у школьную праграму па беларускай літаратуры, каб потым у супрацы стварыць патрэбныя артыкулы і дапоўніць існуючыя. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:49, 6 студзеня 2018 (MSK)

Вікіслоўнік[правіць зыходнік]

Як атрымаць правы адміністратара ў Вікіслоўніку? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:17, 5 студзеня 2018 (MSK)

СтанкОвы/СтанкАвы[правіць зыходнік]

Згодна са Скарнікам кулямёт станкОвы і жывапіс таксама станкОвы, але вось такое выданне (Налівайка Л. Д. Калекцыя станкавай графікі перыяду Вялікай Айчыннвй вайны ў зборах НММ РБ // Паведамленні Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. — Мн.: Белпрынт, 2007. — № 6. — С. 146―156.), якое згадана ў зносках гэтага артыкулу вызвала сумневы. Калі супольнасць вырашыць, што валідны толькі варыянт з літарай О, то я прайдуся ботам і ў аўтазамену дадам, а калі абодва - то няхай застаецца як ёсць.  — Гэту рэпліку пакінуў удзельнік Хомелка (р · у)

У Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі (1987), т. 5, с. 111 артыкул СтанкОвае мастацтва. Тэрмін паходзіць ад слова станок — мальберт у жівапісе, станок скульптурны (дравляны трыножак). У уквікі таксама Станко́вий живо́пис.--Ohlumon (размовы) 11:33, 5 студзеня 2018 (MSK)
У музеі назву далі памылкова, у Налівайкі таксама, у артыкуле паправіў.--Ohlumon (размовы) 11:48, 5 студзеня 2018 (MSK)

Прапанова года:)[правіць зыходнік]

Вітаю ўсіх наведвальнікаў і патэнцыйных наведвальнікаў Вікі-сустрэч!

Мы ў Фаланстеры вырашылі падчас сустрэч па планаванню зрабіць арганізацыйную дапамогу вікі-руху ў 2018 годзе - магчымасць карыстацца памяшканнем.

Калі хто жадае працягнуць сустрэчы ў студзені, лютым і г.д., калі ласка, чытайце ў нашым гайдзе, як гэта зрабіць.

У памяшканні ёсць інтэрнэт, праэктар, дошка з маркерамі, чайнік.

Будуць пытанні, пішыце.--Svetit (размовы) 22:10, 4 студзеня 2018 (MSK)

Артыкулы пра годы[правіць зыходнік]

Прапаную ўсім, хто піша артыкулы пра падзеі, якія адбыліся прынамсі да 1000-га года, а то і пазней, дадаваць інфармацыю пра ключавыя з'явы (даты народжання і смерці, даты падзей і г. д.) у адпаведныя артыкулы пра годы. У нас там вельмі пуста, сістэмнай працай займацца няма калі, але ў выпадку, калі кожны хоць нешта дадасць, сітуацыю можна нядрэнна палепшыць.--Хамелка/ разм. 15:41, 3 студзеня 2018 (MSK)

А на мой погляд, штосьці нармальнае можна зрабіць, толькі калі займацца гэтым сістэмна. І так зараз на раздзелы "Гл. таксама" ў артыкулах немагчыма глядзець, там таксама "хуценька" пішуць што-небудзь, каб сіратой не было. Таму лепш пакуль, ствараючы ці дапаўняючы артыкулы, папаўняць катэгорыі "Нарадзіліся ў ... годзе", "Памерлі ў ... годзе", "Падзеі ... года". Калі ж у каго з’явіцца жаданне, то з гэтых катэгорый папаўняць артыкулы аб гадах.--Artsiom91 (размовы) 21:18, 3 студзеня 2018 (MSK)
Буду паступова дапаўняць. --Rymchonak (размовы) 10:43, 9 студзеня 2018 (MSK)

Вікіпедыст года[правіць зыходнік]

Убачыў у сербаў такую намінацыю. Можа, і сабе зробім? --Artificial123 (размовы) 22:42, 2 студзеня 2018 (MSK)

Чаму б і не. Можна асобна яшчэ зрабіць паднамінацыю Пачатковец года, для тых, чыя першая праўка ў праекце адбылася толькі ў гэтым годзе.--Хамелка/ разм. 15:43, 3 студзеня 2018 (MSK)
Стварыў Вікіпедыя:Галасаванні#Вікіпедыст года. Заўвагі і прапановы вітаюцца. --Artificial123 (размовы) 20:39, 3 студзеня 2018 (MSK)
На мой погляд, паспяшаліся стварыць галасаванне. Я, напрыклад, не бачу сэнсу выяўляць нейкага «найлепшага», калі кожы працуе ў сваёй вобласці. Ды і крытэрыі «лепшасці» незразумелыя — па факце кожны будзе галасаваць за таго, хто яму асабіста падабаецца/не падабаецца. Да і адкуль і чаму узяўся падзел на адміністратараў і неадміністратараў, патрабаванне 1000 правак (асабліва для пачаткоўцаў)? --Artsiom91 (размовы) 21:13, 3 студзеня 2018 (MSK)
Там жа напісана, што можна выправіць. І 1000 правак не тычыцца пачаткоўцаў. Забыўся напісаць. --Artificial123 (размовы) 22:24, 3 студзеня 2018 (MSK)
Нічога нідзе няма пра тое, што і якім чынам можна выправіць (толькі тут вышэй "Заўвагі і прапановы вітаюцца"). Ды і калі галасаванне пачынаеца таксама незразумела — можа ўжо заўтра будзе процьма галасоў, пасля чаго змяніць правілы будзе немагчыма.--Artsiom91 (размовы) 23:26, 3 студзеня 2018 (MSK)
А што 1000 правак? У мяне толькі за мінулы месяц 1,540 у асноўнай прасторы --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 09:33, 4 студзеня 2018 (MSK)
  • 1. Неадміністратар — гэта што? 2. А як іх тут шукаць, гэтых пачаткоўцаў? 3. Прапаную пакінуць толькі намінацыю пачаткоўцаў (без лічбы правак), астатнія намінацыі прыбраць — нешта нядобрае ў іх ёсць.--Ohlumon (размовы) 11:28, 4 студзеня 2018 (MSK)
1. Неадміністратар - той, хто не мае правоў адміністратара. Даглядчык ці проста адказны ўдзельнік. Можна ўвясці намінацыю "Даглядчык года" асобна. 2. Прапаную атабраць удзельнікаў, якія здзейснілі першую праўку у 2017 годзе. Можна ўвясці правіла, што гэты ўдзельнік зрабіў не менш за Х правак ці нейкае іншае патрабаванне. --Artificial123 (размовы) 12:34, 4 студзеня 2018 (MSK)
Адмінаў, пэўна, не варта на разрады дзяліць, колькі іх тут. А даглядчык года - разумна. І пачаткоўцы. Наконт іх правак: магчыма, іх мала, але артыкул атрымаўся цікавы па тэме ці крыніцам.--Ohlumon (размовы) 13:55, 4 студзеня 2018 (MSK)
Ну, узнагароду адміну, які найбольш плённа працаваў. Якія яшчэ могуць быць намінацыі? Я бачу "Адміністратара", "Даглядчыка", "Адказны ўдзельнік" (не даглядчык), "Пачатковец". --Artificial123 (размовы) 14:09, 4 студзеня 2018 (MSK)

Так што скажаце? --Artificial123 (размовы) 10:02, 9 студзеня 2018 (MSK)

Архіў[правіць зыходнік]