Джуліян Асанж

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Джуліян Асанж
Julian Assange
Партрэт
Джуліян Асанж у Нарвегіі ў 2010 г.
Імя пры нараджэнні: англ.: Julian Paul Hawkins
Род дзейнасці: журналіст
Дата нараджэння: 3 ліпеня 1971(1971-07-03) (47 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства: Сцяг Аўстраліі Аўстралія
Бацька: John Shipton[d]
Маці: Клер (Крысцін)
Месца працы:
Альма-матар:
Партыя:
Узнагароды і прэміі:

Amnesty International UK Media Awards 2009, Sam Adams Award 2010

Сайт: WikiLeaks.ch
Commons-logo.svg Джуліян Асанж на Вікісховішчы

Джуліян Пол Асанж (англ.: Julian Paul Assange; [əˈsɑːnʒ]; нар 3 ліпеня 1971, Таўнсвіл, Аўстралія) — інтэрнэт-журналіст, заснавальнік WikiLeaks.

Стаў вядомы дзякуючы неаднаразовым публікацыям на сайце WikiLeaks службовых дакументаў, галоўным чынам амерыканскіх, не прызначаных для шырокай публікі. У прыватнасці, улетку 2010 года ён рассакрэціў дзясяткі тысяч дакументаў, якія тычацца ваеннай аперацыі ЗША ў Афганістане. Пасля гэтага на сайце WikiLeaks была размешчана канфідэнцыйная перапіска амерыканскіх дыпламатаў, што выклікала найбуйнейшы міжнародны скандал.

Пазней улады Швецыі абвінавацілі Асанжа у сексуальных злачынствах. Сам ён мяркуе, што яго крымінальны пераслед мае палітычныя матывы. Афіцыйна справа ў адносінах Асанжа з публікацыямі сакрэтных матэрыялаў не звязаная. 7 снежня 2010 ён быў арыштаваны паліцыяй Вялікабрытаніі[3].

14 снежня 2010 Асанж быў вызвалены з-пад арышту пад час суду пад заклад у памеры 150 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Наўзамен Джуліян ўзяў на сябе абавязак здаць пашпарт, выконваць каменданцкую гадзіну, а таксама насіць датчык, які адсочвае яго месцазнаходжанне.[4].

У чэрвені 2012 Вярхоўны суд Вялікбрытаніі адхіліў хадатайніцтва абароны Джуліяна Асанжа пра паўторны разгляд апеляцыі на рашэнне гэтага суду выдаць заснавальніка WikiLeaks Швецыі. Каб пазбегнуць выдачы ў Швецыю, дзе яго вінавацяць у сексуальных злачынствах, Асанж 19 чэрвеня з’явіўся ў пасольства Эквадора ў Лондане і падаў прашэнне аб палітычным прытулку[5]. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў гэтай лацінаамерыканскай краіны Рыкарда Паціна. Сам Асанж хаваўся на тэрыторыі пасольства Эквадора ў Лондане[6].

Выдачы яго дабіваліся ЗША. 11 красавіка 2019 года Эквадор пазбавіў Джуліяна Асанжа прытулку, і ён быў затрыманы паліцыяй. Падставай для затрымання, паведаміла паліцыя Лондана, стала парушэнне Асанжам рэжыму вызвалення пад заклад у 2012 годзе[7].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:WikiLeaks