Кварк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Ква́ркіфундаментальныя часціцы ў стандартнай мадэлі, якія не назіраюцца ў свабодным стане; спецыфічныя састаўныя часткі адронаўэлементарных часціц, якім уласцівы моцныя ўзаемадзеянні.

Антычасціцы кваркаў называюцца антыква́ркамі і адрозніваюцца ад кваркаў тым, што ўсе іх квантавыя лікі процілеглыя па знаку.

Паводле стандартнай мадэлі, барыёны складаюцца з трох кваркаў, мезоны — з кварка і антыкварка.

Гіпотэза кваркаў прапанавана амерыканскімі фізікамі М. Гел-Манам і Дж. Цвейгам у 1964 годзе для тлумачэння ўласцівасцей адронаў і заканамернасцей у іх спектраскапіі.

Маюць спін 1/2, электрычны зарад +2/3 ці −1/3 ад зараду пратона, барыённы зарад 1/3, а таксама спецыфічныя квантавыя лікі«водар», «колер» і іншыя.

Вядома шэсць «водараў» кваркаў, якія маюць розныя назвы і пазначаюцца лацінскімі літарамі u, d, s, c, b, t (масы спакою 5, 8, 100 МэВ і 1,5, 5, 175 ГэВ адпаведна), адпаведныя антыкваркі — u, d, s, c, b, t.

Пры гэтым кваркі u і d утвараюць звычайнае ядзернае рэчыва, астатнія нараджаюцца ў якасці кароткажывучага штучнага ядзернага рэчыва на паскаральніках зараджаных часціц.

Кваркі існуюць толькі ў ядзерным рэчыве; эксперыментальна ўскосна выяўлены ў доследах па сутыкненні адронаў, электронна-пазітроннай анігіляцыі ў струменях адронаў і рассеянні лептонаў на нуклонах.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]