Курапаты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Урочышча
Курапаты
Крыжы ўздоўж дарогі ва ўрочышчы Курапаты
Крыжы ўздоўж дарогі ва ўрочышчы Курапаты
53°58′02″ пн. ш. 27°36′35″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Першае згадванне 3.6.1988
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 611Д000363шыфр 611Д000363

Курапаты (Мінск)
Курапаты
Курапаты

Курапа́ты (трансліт.: Kurapaty, руск.: Куропаты) — лясны масіў, які з поўначы прылягае да Мінска (Беларусь). Пачынаючы з 1988 года, у гэтым масіве былі выяўлены масавыя пахаванні людзей, расстраляных НКУС у 19371941 гадах. Колькасць ахвяр дакладна не высветленая: дакументы з архіва КДБ Беларусі, датычныя Курапатаў, не з’яўляюцца даступнымі для даследчыкаў[1]. Адносна колькасці загінулых у Курапатах існуюць розныя версіі і ацэнкі[2].

Курапаты з’яўляюцца найбольш вядомым (сярод прынамсі васьмі[3]) месцам масавых расстрэлаў, якія праводзіў НКУС на тэрыторыі Мінска i каля горада. З 1993 года ўрочышча Курапаты занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як месца пахаванняў ахвяр палітычных рэпрэсій 1930—1940-х гадоў. Курапаты маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці першай катэгорыі[4], што паводле Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны» адпавядае катэгорыі «найбольш унікальных каштоўнасцей, духоўныя, эстэтычныя і дакументальныя вартасці якіх уяўляюць міжнародную цікавасць»[5].

Месцазнаходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Урочышча Курапаты знаходзіцца непасрэдна за Мінскай кальцавой дарогай на поўнач ад цэнтра горада (52-гі км МКАД). Адміністрацыйна Курапаты належаць да тэрыторыі Бараўлянскага сельсавета Мінскага раёна.

З Мінска ў Курапаты можна патрапіць ад дыспетчарскай станцыі «Зялёны Луг» (прыпынак аўтобусаў 13, 13д, 24, 87, 109а; тралейбусаў 1, 46, 53), перайшоўшы праз пераход пад МКАД, размешчаны за 500 м на паўночны захад ад дыспетчарскай станцыі; ад выставачнага цэнтра «Экспабел», які знаходзіцца за 700 м на паўднёвы ўсход ад урочышча; альбо на аўтобусах 109, 109а, 109в (прыпынак «Курапаты») з ДС «Карбышава».

Курапаты знаходзяцца прыблізна за 1,2 км на паўночны ўсход ад Цнянскага вадасховішча. Патрапіць ва ўрочышча можна праз адзін з падземных пераходаў пад Мінскай кальцавой дарогай.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Кветкі на фоне крыжоў у Курапатах

Дакладных звестак, адкуль паходзіць назва «Курапаты», няма. Да 1988 года на тапаграфічных картах такая назва адсутнічае, урочышча называлася «Брод». Існуе версія, што ўжо ў час расстрэлаў Курапатамі мясцовыя жыхары называлі невялікі ўчастак бору, які прыходзіўся на спусцістую горку. Участак быў абнесены высокім, не менш за 3 метры плотам, па версе якога быў працягнуты калючы дрот, а за плотам знаходзілася ахова з сабакамі[6].

Зянон Пазняк, які разам з Яўгенам Шмыгалёвым напісаў артыкул «Курапаты — дарога смерці», зазначае, што не думаў, што гэтай назвай уводзіць новае слова ў беларускую мову і новы тэрмін у беларускую гісторыю. Пазняк адзначае, што пачуў гэта слова з вуснаў маладых хлопцаў, якія тлумачылі, што курапатамі называюцца белыя веснавыя кветкі, якія растуць у маі на магілах ва ўрочышчы[7]. Звычайна такія кветкі ў Беларусі называюцца белымі пралескамі.

Паводле іншага меркавання, курапатамі мясцовыя сяляне называлі палявыя кветкі[8].

Ахвяры[правіць | правіць зыходнік]

Мемарыяльная шыльда ў памяць ахвяр рэпрэсій

Колькасць ахвяр[правіць | правіць зыходнік]

У артыкуле «Шумяць над магілай сосны…» Зянона Пазняка, надрукаваным у газеце «Літаратура і мастацтва» 16 верасня 1988 года, аўтар на падставе ўласных раскопак і даследаванняў робіць выснову, што колькасць ахвяр можа складаць 102 тысячы чалавек. Пазняк зазначае, што сапраўдная лічба пахаваных у Курапатах можа дасягаць 220—250 тысяч чалавек, бо існуюць магілы, большыя па памерах за даследаваныя, а мноства магіл знікла падчас пракладання Мінскай кальцавой дарогі ў канцы 1950-х — пачатку 1960-х гадоў, газатрасы і высечкі лесу вакол яе ў сакавіку—маі 1988 года, а таксама, магчыма, у час высечкі і пасадкі лесу на гэтым месцы ў 1940-х гадах[9]. Раскопкі, праведзеныя ў ліпені 1988 года, на аснове якіх рабілася гэтая ацэнка колькасці ахвяр, з’яўляюцца першай вядомай эксгумацыяй у Курапатах. Але даследчыкі ў сваёй справаздачы звяртаюць увагу на тое, што да гэтых раскопак у Курапатах ужо праводзілася эксгумацыя і некаторыя часткі пахаванняў ужо былі выбраны[9], што выяўляецца ў значным разыходжанні паміж колькасцю знойдзеных чарапоў і колькасцю выяўленых пар сцегнавых касцей. Пры папярэдняй эксгумацыі з ям быў выбраны значны аб’ём пахавальнага пласта нябожчыкаў, але пахаванні былі засыпаны грунтам у недастатковай ступені, у выніку ўсе 510 выяўленых магіл мелі ўпадзіны глыбінёй ад 0,18 да 0,65 м ад лініі краёў магілы. Паводле меркавання Пазняка, частка трупаў магла быць выбрана з Курапатаў пасля загаду найвышэйшага кіраўніцтва СССР у 1940-х — 1950-х гадах, калі стала вядома пра расстрэлы польскіх афіцэраў у Катыні органамі НКУС[10].

Першае следства па факце масавых расстрэлаў скончылася ў лістападзе 1988 года, і па яго выніках Генеральны пракурор БССР Г. С. Тарнаўскі паведаміў, што ў Курапатах пахаваныя не менш за 30 тысяч чалавек[11]. Да такой самай лічбы можна прыйсці, аналізуючы вынікі комплекснай судова-медыцынскай і крыміналістычнай экспертызы, якая выявіла, што ў 6 даследаваных пахаваннях агулам былі знойдзены рэшткі не менш за 356 чалавек. Улічваючы, што колькасць пахаванняў складае 510, можна зрабіць выснову, што колькасць пахаваных у Курапатах людзей складае не менш за 30 тысяч чалавек.

Паводле даведніка «Беларусь», выдадзенага ў 1995 годзе, колькасць ахвяр складала да 100 тысяч чалавек[1][12].

У 1998 годзе Генеральны пракурор Беларусі Алег Бажэлка на падставе чарговага расследавання 1997—1998 гадоў, падчас якога былі праведзены раскопкі 23 меркаваных месцаў пахаванняў, і толькі ў 9 з іх выяўленыя чалавечыя рэшткі, зрабіў заяву, што ў Курапатах пахаваныя не больш за 7 тысяч чалавек[13].

Прафесар Вроцлаўскага ўніверсітэта Здзіслаў Вінніцкі сцвярджае, што колькасць ахвяр у Курапатах складае 250 тысяч чалавек[14]. Брытанскі гісторык Норман Дэвіс адзначае, што ахвяр можа быць нават больш[15]. Беларускі палітолаг Вольф Рубінчык мяркуе, што беларускаму ўраду варта было б скарыстаць магутную апаратуру для пошуку парэшткаў у Курапатах: «Пошукавая група, аснашчаная сучаснымі сродкамі, якіх не мелі даследчыкі 1980–90-х гадоў, магла б атрымаць наступнае заданне: устанавіць лік расстраляных з дакладнасцю +/-10–20%»[16]. Аднак у сярэдзіне красавіка 2019 г. Вадзім Лакіза, намеснік дырэктара Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, выказаўся на гэты конт так: «Колькасць мы ніколі дакладна не даведаемся… Я асабіста і мае калегі будзем заўсёды супраць работы, накіраванай на раскрыццё ўсіх западзін, якія ёсць у Курапатах. Там забітыя людзі пахаваныя, не трэба трывожыць іх»[17]. Аляксандр Лукашэнка 20 красавіка 2019 г. падтрымаў пазіцыю Лакізы: «Можа, якісьці іншы прэзідэнт прыйдзе, пачне шукаць нейкі кансенсус і зноў перарые гэтыя магілы. Пакуль я прэзідэнт, гэтага не будзе»[18].

Паходжанне ахвяр[правіць | правіць зыходнік]

Пра сацыяльнае і нацыянальнае паходжанне расстраляных можна меркаваць толькі па выніках праведзеных даследаванняў.

З вынікаў раскопак 1988 года вядома, што ўсе пахаваныя належалі да грамадзянскага насельніцтва. Пахаваныя характарызуюцца розным бытавым узроўнем, але большасць пахаваных належала да ніжэйшых дэмакратычных пластоў насельніцтва (рабочыя, сяляне, дробныя служачыя, вясковая інтэлігенцыя). Сярод пахаваных таксама былі выяўлены прадстаўнікі інтэлігенцыі і жанчыны[9].

Выяўлена, што пахаваныя паходзілі з розных мясцін Беларусі. Значная частка пахаваных была з Заходняй Беларусі, далучанай да БССР у 1939 годзе. У некаторых даследаваных магілах былі выяўлены рэшткі адзення і абутку савецкай вытворчасці, у іншых — заходняй[19], таксама быў знойдзены абутак вытворчасці краін Прыбалтыкі. У адной з магіл значная колькасць абутку была самаробнай[9].

Разам з тым пацверджана, што, апроч беларусаў, сярод забітых у Курапатах былі таксама польскія грамадзяне[20]. Падчас аднаго з даследаванняў у Курапатах быў знойдзены мужчынскі грэбень, з аднаго боку якога на польскай мове было напісана «Цяжкія хвіліны вязня. Мінск 25 04.1940. Думка пра вас даводзіць мяне да шаленства» (польск.: Ciężkie chwile więźnia. Mińsk 25 04.1940. Myśl o was doprowadza mnie do szaleństwa), а з іншага — «26 IV Расплакаўся — цяжкі дзень» (польск.: 26 IV Rozpłakałem się – ciężki dzień)[19]. У 2015 годзе польскі навуковец Войцех Мацерскі, які займаўся даследаваннем тэмы Катынскіх расстрэлаў, выказаў меркаванне, што каля 2900 польскіх афіцэраў могуць быць пахаваны менавіта тут[21][22].

Расследаванні[правіць | правіць зыходнік]

Мітынг у Курапатах, 1989 г.

3 чэрвеня 1988 года ў газеце «Літаратура і мастацтва» быў надрукаваны артыкул Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты — дарога смерці», дзе расказвалася пра тое, што ў пачатку 1970-х гадоў у вёсцы Зялёны Луг ім даводзілася чуць ад гараджан пра расстрэлы людзей у недалёкім лесе[6]. Паводле паведамленняў мясцовых жыхароў, з 1937 да 1941 года кожны дзень і ноч туды прывозілі на машынах людзей і расстрэльвалі[6].

Да з’яўлення згаданага артыкула ў 1988 годзе рэшткі расстраляных людзей былі выяўленыя тут прарабам трэсту «Белспецмантаж» Аляксандрам Пятровічам Шляхціным падчас пракладкі газапроваду. Аднак начальства Шляхціна загадала закапаць парэшткі, а на звароты ў міліцыю рэакцыі па сутнасці не было[23].

Пасля з’яўлення артыкула былі праведзены першыя павярхоўныя раскопкі і выяўлены факт таемнага масавага пахавання людзей каля вёскі Цна-Ёдкава. Месца пахавання атрымала вядомасць пад назвай Курапаты.

Абрысы крыжоў ва ўрочышчы

На падставе надрукаванага артыкула 14 чэрвеня 1988 года Пракуратурай БССР была заведзена крымінальная справа. Следства ўзначаліў следчы па асабліва важных справах Генеральнай пракуратуры БССР Язэп Бролішс.

У сярэдзіне ліпеня 1988 г. Савет Міністраў БССР заснаваў Дзяржаўную камісію па расследванні злачынстваў у Курапатах. У склад камісіі ўвашлі пісьменнікі Васіль Быкаў і Іван Чыгрынаў, былая падпольшчыца, Герой Савецкага Саюза Марыя Осіпава, кіраўнікі Міністэрства юстыцыі і МУС БССР, Вярхоўнага Суда, Камітэта дзяржаўнай бяспекі, вучоныя, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. Камісію ўзначальвала намеснік старшыні Савета Міністраў БССР Ніна Мікалаеўна Мазай[6], намеснікам старшыні камісіі з’яўляўся Генеральны пракурор БССР Георгій Сцяпанавіч Тарнаўскі.

Падчас следства на тэрыторыі каля 30 гектараў былі выяўлены 510 пахаванняў памерамі 2х3, 3х3, 4х4, 6х8 метраў і большыя. Падчас выбарачнай эксгумацыі былі выяўлены чалавечыя рэшткі (313 чарапоў, косці шкілетаў, 340 зубных пратэзаў з жоўтага і белага металаў), асабістыя рэчы (грабянцы, зубныя шчоткі, мыльніцы, кашалькі, абутак, рэшткі вопраткі), а таксама 177 гільз і 28 куль. 164 рэвальверныя гільзы і 21 куля, стрэляныя з рэвальвера сістэмы «Наган», 1 гільза — з пісталета «ТТ» — штатнай зброі супрацоўнікаў НКУС. Таксама былі знойдзены некалькі стрэляных гільз з пісталетаў сістэм «Браўнінг» і «Вальтэр», зброя гэтых сістэм выпускалася ў тым ліку і да 1941 года, нярэдка такой зброяй узнагароджваўся кіруючы склад НКУС. 55 сведак з вёсак Цна-Ёдкава, Падбалоцце, Драздова засведчылі, што ў 1937—1941 гадоў супрацоўнікі НКУС прывозілі ў Курапаты людзей на закрытых машынах і расстрэльвалі іх[24]. Таксама існуюць сведчанні і супрацоўнікаў НКУС, што ва ўрочышчы праводзіліся расстрэлы[6].

Першае следства па факту масавых расстрэлаў скончылася ў лістападзе 1988 года і вызначыла колькасць забітых у не менш за 30 тысяч чалавек[11]. Лічбу агучыў Генеральны пракурор БССР Георгій Тарнаўскі. Па заканчэнні следчых дзеянняў Генеральнай пракуратурай БССР была абнародавана пастанова пра спыненне крымінальнай справы, датычнай Курапатаў: «…Дакладна даказана, што расстрэлы пакараных ажыццяўляліся супрацоўнікамі камендатуры НКУС БССР… Беручы пад увагу, што вінаватыя ў гэтых рэпрэсіях кіраўнікі НКУС БССР і іншыя асобы былі прыгавораныя да смертнага пакарання або да гэтага часу памерлі, на падставе вышэйзгаданага, кіруючыся арт. 208, п. 1 і арт. 5 п. 8 КПК БССР, крымінальная справа, заведзеная па факце выяўлення пахаванняў у лясным масіве Курапаты, спыненая. Знойдзеныя падчас эксгумацыі пахаванняў прадметы вопраткі, абутку і пад. як рэчы, што не маюць каштоўнасці, знішчыць»[6].

Апублікаванне вынікаў следства пра ажыццяўленне расстрэлаў супрацоўнікамі НКУС выклікала хвалю абурэння ветэранаў і іншых нязгодных з вынікамі следства людзей, якія напісалі шэраг лістоў у ЦК КПСС у Маскву пра магчымыя фальсіфікацыі вынікаў расследаванняў. Камісіі з Генеральнай пракуратуры СССР двойчы прыязджалі для праверкі фактаў правядзення расстрэлаў органамі НКУС і знаходзілі ім пацвярджэнне[3].

На працягу 1990-х гадоў следства па справе некалькі разоў узнаўлялася. З’явіліся сцвярджэнні, што расстрэлы былі арганізаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі падчас Вялікай Айчыннай вайны[25], але ўсе яны былі аспрэчаны пазней[26].

У падтрымку версій пра «нямецкі след» 28 лістапада 1991 года была ўтворана грамадская камісія па расследаванні злачынстваў у Курапатах пад кіраўніцтвам старшага навуковага супрацоўніка НАН РБ Валянціна Корзуна. У склад камісіі ўваходзілі кандыдат тэхнічных навук Л. П. Беразуцкі, падпалкоўнік запасу КДБ СССР Е. М. Ляпешка, былы партызан І. Х. Загараднюк, гісторык Р. Е. Мірончыкава, доктар гістарычных навук прафесар А. І. Залескі, кандыдат гістарычных навук К. І. Дамарад, педагог А. П. Казюкевіч і іншыя[27]. Праца камісіі працягвалася паўтара года.

Грамадская камісія накіравала ў пракуратуру сабраныя ёю матэрыялы, якія нібыта даказвалі, што ў Курапатах знаходзяцца рэшткі ахвяр нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак факты, выкладзеныя ў звароце грамадскай камісіі, не знайшлі пацвярджэння. У лютым 1992 года на патрабаванне грамадскай камісіі следства было ўзноўлена, але па выніках працы яно пацвердзіла высновы Дзяржаўнай камісіі.

У 1993 годзе грамадская камісія ў чарговы раз звярнулася ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь з прапановай пераглядзець высновы Дзяржаўнай камісіі пры расследаванні падзей у Курапатах, у выніку чаго было праведзена яшчэ адно расследаванне. Яно было даручана старшаму следчаму па асабліва важных справах Валерыю Камароўскаму.

Сярод іншых разглядалася версія расстрэлаў яўрэяў нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У мэтах праверкі гэтай версіі былі зроблены запыты ў іерусалімскі Інстытут Халакосту Яд ва-Шэм, дзе сабрана найбольш поўная інфармацыя пра рэпрэсіі ў дачыненні да яўрэяў. У якасці месцаў расстрэлу яўрэйскага насельніцтва Мінск, Дразды, Масюкоўшчына, Курапаты, Цна-Ёдкава, Зялёны Луг не значыліся. Таксама не было звестак пра расстрэлы ў Курапатах і ў нямецкіх архівах. Паводле высноў нямецкіх экспертаў, метад пахаванняў у Курапатах не характэрны для гітлераўцаў: тыя звычайна капалі вялікія магілы — да 50—60 метраў у даўжыню, у ахвяр пры гэтым забіралі вопратку і асабістыя рэчы, здымалі залатыя каронкі[6].

Пасля вывучэння звестак, што знаходзіліся ў крымінальнай справе, было вынесена пастанаўленне аб адсутнасці матываў для ўзнаўлення следства па Курапатах. Аналіз звестак ізноў прывёў да высновы, што масавыя расстрэлы грамадзян у лясным масіве Курапаты ў 1937—41 гг. праводзіліся органамі НКУС БССР[6].

У другой палове 1990-х гадоў генеральны пракурор Беларусі Алег Бажэлка заявіў, што ў выніку новага расследавання выяўлена, што ў Курапатах загінула не больш за 7 тысяч чалавек[13].

Курапацкі лес

У 1998 годзе было прынята рашэнне пачаць новае, чацвёртае расследаванне, мэтай якога была праверка вывадаў папярэдніх камісій. Расследаванне было даручана старшаму памочніку ваеннага пракурора Беларусі Віктару Сомаву. Разбіральніцтва скончылася ў 1999 годзе. Яно пацвердзіла, што масавыя расстрэлы ў Курапатах здзяйсняліся органамі НКУС з другой паловы 1930-х гадоў да пачатку Вялікай айчыннай вайны 1941—1945 гадоў. Версія пра расстрэлы насельніцтва нямецка-фашысцкімі захопнікамі зноў не пацвердзілася[26]. Падчас следства было выяўлена найбуйнейшае з усіх знойдзеных у Курапатах пахаванняў, дзе былі рэшткі больш чым 300 чалавек. Упершыню за ўсю гісторыю раскопак у Курапатах былі знойдзены рэчавыя доказы з канкрэтнымі датамі і прозвішчамі, якія сведчылі пра тое, што расстрэлы ажыццяўляліся да вайны. У пахаванні № 30 былі знойдзены турэмныя квітанцыі пра адабранне каштоўных рэчаў падчас арышту, якія былі выдадзены 10 чэрвеня 1940 года Моўшы Крамеру і Мардыхаю Шулескесу[6].

Тым не менш, паводле кандыдата гістарычных навук Андрэя Мяцельскага, даследаванне Курапатаў у 1997 годзе гісторыкамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, супрацоўнікамі пракуратуры, КДБ і грамадскасці, па выніках якога была прынята аднагалосная выснова пра тое, што расстрэлы ў Курапатах ажыццяўляў НКУС, не атрымала адпаведнай публічнасці. Мяцельскаму давялося бачыць ліст з Генпракуратуры ў Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі з прапановай «матэрыялы следства не абнародаваць і да ведама грамадскасці не даводзіць»[28].

Падзеі канца 1980-х — 1990-х гадоў[правіць | правіць зыходнік]

Крыж Пакуты

У кастрычніку 1988 года ў Мінску адбылася масавая антысавецкая дэманстрацыя і першае шэсце да месца пахаванняў у Курапатах пад лозунгамі асуджэння ідэй сталінізму. Шэсце было разагнана ўнутранымі войскамі з ужываннем слёзатачывага газу, што выклікала абурэнне ў грамадстве і прыцягнула дадатковую ўвагу да Курапатаў.

Васіль Быкаў у кнізе «Доўгая дарога дадому» ўспамінаў:

"

Людзей пачалі разганяць, біць, арыштоўваць, труціць газам з партатыўных балончыкаў. Атруцілі і Пазняка, які ішоў на чале калоны. Але Пазняк не саступіў. Ён скіраваў натоўп на ўскраіну і павёў да Курапатаў. Аднак і там шлях калоне перагарадзілі войскі. Тады Пазняк завярнуў усіх у поле. І ў чыстым полі пад сняжком, які сыпаў з хмарнага неба, адбылося набажэнства. Угары развяваўся бел-чырвона-белы сцяг, выступалі прамоўцы і сярод іх пісьменнік Уладзімір Арлоў.

"

З таго часу штогод ладзяцца шэсці ў Курапаты з мэтай ушанавання памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

Адноўленая памятная шыльда з тэкстам пастановы Савета Міністраў БССР ад 1989 г.

18 студзеня 1989 года Савет Міністраў БССР на падставе справаздачы ўрадавай камісіі аб фактах масавых расстрэлаў людзей ва ўрочышчы пад Мінскам прыняў пастанову № 42, якая прадугледжвала правядзенне адкрытага конкурсу на помнік ахвярам масавых рэпрэсій у Курапатах і яго ўсталяванне[29]. Выдавецтву «Беларуская савецкая энцыклапедыя» было рэкамендавана падрыхтаваць адмысловае выданне, прысвечанае ахвярам сталінізму, а прэзідыуму Акадэміі навук БССР арганізаваць «усебаковае вывучэнне прычын і наступстваў масавых рэпрэсій»[30]. Паводле слоў Ігара Кузняцова, члена Міжнароднага гісторыка-асветніцкага, дабрачыннага і праваабарончага таварыства «Мемарыял», аднаго з аўтарытэтных у Беларусі даследчыкаў савецкага таталітарызму, ніводнае з палажэнняў пастановы Савета Міністраў БССР 1989 года па стане на 2010 год выканана не было[30].

На Дзяды 29 кастрычніка 1989 года тысячы людзей, выцягнуўшыся ў ланцуг на некалькі кіламетраў, ішлі да Курапатаў. Наперадзе калоны неслі сямімятровы крыж. Мітынг-рэквіем у Курапатах вёў Зянон Пазняк, выступілі Уладзімір Арлоў, Янка Брыль, сябры Беларускага народнага фронту і «Мартыралогу Беларусі». Крыж, які быў узняты над урочышчам, асвяцілі прадстаўнікі чатырох хрысціянскіх канфэсій. Так пачалася народная мемарыялізацыя Курапатаў[31].

30 лістапада 1993 года Курапаты былі занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як «Месца знішчэння ахвяр палітычных рэпрэсій 30—40-х гадоў XX стагоддзя ва ўрочышчы Курапаты»[32] і помнік гісторыі міжнароднага значэння[33].

У студзені 1994 года ўрочышча Курапаты наведаў Прэзідэнт ЗША Біл Клінтан і падараваў мемарыяльны знак «Ад народу ЗША народу Беларусі дзеля памяці» — гранітную лаўку, якая пазней атрымала назву «лава Клінтана». Помнік неаднакроць быў разламаны невядомымі вандаламі, але штораз аднаўляўся. Таксама Курапаты наведаў Прэзідэнт Польшчы Лех Валенса[34].

Шэсце да ўрочышча Курапаты. Удзельнікі нясуць драўляную каплічку (2002 г.)

18 чэрвеня 1998 г. Мінскі раённы выканаўчы камітэт сваёй пастановай прыняў землі ад кальцавой дарогі да дарогі на Заслаўе пад ахову, абавязаў Дзяржаўную аўтамабільную інспекцыю ўстанавіць забаронныя знакі на дарогах ва ўрочышчы і даручыў Бараўлянскаму сельскаму выканкаму даглядаць месцы пахаванняў. Аднак у 19992000 гадах тэрыторыя Курапатаў прыйшла ў занядбанне: лясны масіў ператварыўся ў месца адпачынку жыхароў прылеглых мінскіх мікрараёнаў, магілы параслі хмызняком.

Падзеі пачатку 2000-х гадоў[правіць | правіць зыходнік]

Ад пачатку 2000-х гадоў грамадскасць займалася мемарыялізацыяй Курапатаў. Тут адбывалася святкаванне Дзядоў, ладзіліся шматлікія талокі.

24 лютага 2002 г. Мінскі раённы выканаўчы камітэтт сваім пратаколам вылучыў зямлю ў ахоўнай паласе Курапатаў пад капліцу Свята-Уваскрасенскага прыхода Мінска.

Да Дзядоў 2002 года мастак Аляксей Марачкін падрыхтаваў абраз «Маці Божай Курапацкай усіх нявінна расстраляных», які быў асвечаны ў Курапатах 2 лістапада 2002 года[35]. Арыгінал абраза быў падараваны Чырвонаму касцёлу, а на Дзяды ў 2003 годзе ў Курапатах была ўсталявана каплічка з рэпрадукцыяй абраза маці Божай Курапацкай. Каплічка была зроблена паводле эскіза Аляксея Марачкіна[36].

29 кастрычніка 2004 года ў Курапатах адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнага знака ад беларускіх яўрэяў ахвярам сталінізму. Мемарыяльны знак з надпісамі на беларускай мове і ідышы выраблены з каменя, які калісьці быў часткай помніка Сталіну ў Мінску.

У канцы 2008 года прадстаўнікі грамадскасці накіравалі ў Адміністрацыю прэзідэнта і Савет Міністраў Беларусі ліст з прапановай унесці ўрочышча Курапаты ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА. Ліст падпісалі старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч, старшыня Беларускай асацыяцыі ахвяр палітычных рэпрэсій Зінаіда Тарасевіч і навуковы кіраўнік гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курапаты» Мая Кляшторная. У адказе на ліст Міністэрства культуры Беларусі адмовілася прадставіць Курапаты для ўнясення ў Спіс аб’ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА на падставе Канвенцыі ЮНЕСКА 2005 года. Антон Астаповіч адзначыў, што Канвенцыя дапускае ўключэнне ў Спіс сусветнай спадчыны аб’ектаў, якія аказалі моцны ўплыў на гістарычнае развіццё, а Курапаты з'яўляюцца адным з такіх аб'ектаў[37].

Прыдарожны ўказальнік на МКАД

У 2008 годзе на Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарозе каля з’езду ў бок Курапатаў быў усталяваны прыдарожны ўказальнік: «Месца гібелі ахвяр палітычных рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты 1930—1940 гадоў»[38]. Але тэма Курапатаў у падручніках, выдадзеных у Беларусі ў 2000-х гадах, не згадвалася ўвогуле[3]. Як стала вядома ў канцы ліпеня 2010 года, у Курапатах павалілася памятная шыльда: драўляныя слупы, на якіх яна стаяла, згнілі[39].

У верасні 2010 года ўрочышча наведалі 127 польскіх матацыклістаў у межах прабегу «Катынскі шлях», які праходзіў па тэрыторыях Літвы, Беларусі, Украіны і Расіі. Разам з імі Курапаты наведалі прадстаўнікі польскага пасольства і намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валерый Варанецкі[40].

Народны Мемарыял і Крыжовыя шэсці[правіць | правіць зыходнік]

Для прадухілення небяспекі, якая навісла над Курапатамі, Зянон Пазняк заклікаў да стварэння Народнага Мемарыялу і прапанаваў ідэю Крыжовага шэсця на Дзяды. Канцэпцыя Мемарыялу — тэхналогія, колькасць і размяшчэнне крыжоў — абмяркоўвалася ў лютым-сакавіку 2000 года. У 2000 годзе адбылося першае Крыжовае шэсце, на якое былі падрыхтаваны 20 вялікіх крыжоў і шмат меншых. Гэта было пачаткам мемарыялізацыі Курапатаў, але пэўны час пасля гэтага крыжы яшчэ не ўстанаўліваліся. У 2001 годзе адбылося наступнае Крыжовае шэсце з усталяваннем мноства крыжоў у Курапатах і ўпарадкаваннем тэрыторыі ўрочышча і магіл[41]. Ідэя Крыжовых шэсцяў атрымала папулярнасць, і з таго часу яны пачалі ладзіцца штогод. Агулам да 2008 года ў Курапатах былі ўсталяваны больш за паўтысячы крыжоў[34].

У красавіку 2019 года Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сказаў:

"

…неабыякавыя да трагедыі масавых забойстваў людзі прыходзілі ў Курапаты, каб памаліцца, і імкнуліся нейкім чынам пазначыць гэтае месца і ўшанаваць памяць забітых і пахаваных тут продкаў і суайчыннікаў.

Такім чынам ва ўрочышчы з’явіліся крыжы, як гэта спрадвеку прынята рабіць на могілках і ў месцах пахаванняў. Крыжы ставілі без афіцыйнага дазволу, але ўлада не забараняла гэтага рабіць.

За апошнія 30 гадоў паступова з’явіўся своеасаблівы «Курапацкі пантэон» — стыхійны мемарыял, вядомы ва ўсім свеце[42].

"

Рэканструкцыя МКАД[правіць | правіць зыходнік]

Будаўніцтва МКАД праз Курапаты (2001 г.)

Новае абвастрэнне сітуацыі ў Курапатах адбылося ў пачатку 2000-х гадоў, калі было прынята рашэнне аб пашырэнні Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі з дзвюх палос руху да шасці. Варыянт дарогі ў абыход Курапатаў паводле праекта 1993 г. быў адхілены. З верасня 2001 да чэрвеня 2002 гг. прадстаўнікі шэрагу дэмакратычных аб’яднанняў (Малады фронт, Беларуская партыя свабоды і інш.) арганізоўвалі мітынгі і дзяжурствы ва ўрочышчы, перашкаджаючы дарожным работам і вінавацячы ўлады ў намеры правесці аўтадарогу непасрэдна праз пахаванні. Удзельнікі акцый пратэсту намагаліся недапушчэння пашкоджання мемарыяла будаўнічай тэхнікай. Таксама існавалі сведчанні, што Мінская кальцавая аўтадарога першапачаткова ўжо была пабудавана на месцы пахаванняў[43]. У сваю чаргу ўдзельнікі акцый пратэсту былі абвінавачаны ў выкарыстанні тэмы Курапатаў у палітычных мэтах на падставе вынікаў археалагічных раскопак 1988, 1992 і 1998 гадоў, а таксама заключэння Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якія сведчылі пра тое, што пахаванні знаходзяцца ўбаку ад меркаванага маршруту дарогі і пачынаюцца за 75—80 метраў ад фронту будаўніцтва[44]. На гэтай падставе ў Курапатах час ад часу адбываліся сутычкі ўдзельнікаў акцыі пратэсту і беларускіх спецслужб.

Агулам ахова Курапатаў працягвалася з верасня 2001 года да ліпеня 2002 года[45]. Ва ўрочышчы ўсталёўваліся новыя крыжы, пачаліся перагаворы, кансультацыі. Да тэмы Курапатаў была прыцягнута ўвага міжнароднай супольнасці, праблемы Курапатаў сталі шырэй асвятляцца ў СМІ. У выніку Мінская кальцавая дарога была пашырана ў боку Курапатаў на пару дзясяткаў метраў, але пайшла іначай, чым планавалася першапачаткова[41].

Пасёлак «Сонечны»[правіць | правіць зыходнік]

У канцы 2002 года Мінскі раённы выканаўчы камітэт адвёў прылеглае да Курапатаў поле пад забудову катэджнага пасёлка пад назвай «Сонечны» ў непасрэднай блізкасці ад месцаў масавых пахаванняў. Будаўнічая кампанія, займаючыся адводам зямлі, не замаўляла праект ахоўных зон вакол Курапатаў і без дазволу вызначыла мяжу ахоўнай зоны па сваім праекце на адлегласці 80 метраў ад Курапатаў, пасля чаго былі пазначаны межы будаўніцтва і завезеныя будаўнічыя матэрыялы[41]. У сувязі з гэтым будаўніцтвам сярод грамадскасці ўзнікла хваля абурэння, прадстаўнікі Праектнага інстытута самастойна распрацавалі праект ахоўных зон, які пасля прыкладання намаганняў грамадскасці ў рэшце рэшт зацвердзіла Навукова-метадычная Рада пры Камітэце аховы гістарычнай спадчыны і культурных каштоўнасцей у маі 2003 года. У красавіку 2003 года старшыня Мінскага аблвыканкама Мікалай Дамашкевіч загадаў Мінскаму райвыканкаму скасаваць дагавор на арэнду зямлі пад будаўніцтва на тэрыторыі, прылеглай да Курапат. 28 красавіка 2003 г. Мінскі абласны выканаўчы камітэт пастановай № 308 абавязаў Дарожную рамонтна-будаўнічую ўправу № 113 (ДРБУ-113) аднавіць ранейшы стан за кошт таварыства з дадатковай адказнасцю «ВігЕўраБуд». 13 мая Мінскі райвыканкам пастановай № 383 скасаваў дагавор з «ВігЕўраБудам» аб будаўніцтве ў Курапатах катэджаў[46]. У чэрвені 2003 года будаўніцтва спынілі, будаўнічую пляцоўку ліквідавалі, а ўсе матэрыялы вывезлі[47]. Зямля вакол Курапатаў была закансервавана да вызначэння і зацвярджэння Саветам Міністраў Беларусі ахоўнай зоны мемарыялу.

Паводле праекта ахоўных зон, распрацаванага ў 2002 годзе, шырыня ахоўнай зоны складала ад 200 да 500 метраў вакол Курапат. У 2004 годзе Міністэрства культуры Беларусі прыняла пастанову пад назвай «Аб зонах аховы матэрыяльнай нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці — Месца згубы ахвяр палітычных рэпрэсій 1930-40 гадоў ва ўрочышчы Курапаты», якая скарачала шырыню ахоўнай зоны да 110—250 метраў. Скарачэнне ахоўнай зоны тлумачылася адсутнасцю нарматыўнага дакумента ў справе мемарыялізацыі Курапат[48].

Грамадскі конкурс па стварэнні мемарыяльнага знака[правіць | правіць зыходнік]

У 2005 годзе грамадскія аб’яднанні «Дыярыуш» і «Беларуская асацыяцыя ахвяр палітычных рэпрэсій», міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Беларуская перспектыва» і міжнароднае гісторыка-асветніцкае, дабрачыннае і праваабарончае аб’яднанне «Мемарыял» абвясцілі адкрыты грамадскі конкурс па стварэнні тэксту для мемарыяльнага знака ахвярам палітычных рэпрэсій 20 стагоддзя ў Беларусі. У палажэнні аб конкурсе арганізатары адзначалі, што дзяржава дэманструе поўную абыякавасць да сітуацыі ў Курапатах[49].

У канцы 2005 года археолаг Мікола Крывальцэвіч зазначаў: «Курапаты — па-за ўвагай афіцыйных органаў. Ужо ніхто ніколі з афіцыйных асоб туды не ўскладае кветкі, нават у памінальныя дні, як гэта было раней»[50].

Забаўляльная ўстанова ў ахоўнай зоне мемарыялу[правіць | правіць зыходнік]

У сувязі з будаўніцтвам забаўляльнага цэнтра «Бульбаш-хол» за некалькі дзясяткаў метраў ад Курапацкага лесу, праваабаронцы і грамадскія актывісты, удзельнікі круглага стала «Абаронім Курапаты» накіравалі зварот у дзяржустановы пра недапушчальнасць будаўніцтва. 25 лістапада 2012 года актывісты атрымалі адказ з Міністэрства культуры, дзе сцвярджалася пра выяўленыя парушэнні пры будаўніцтве і яго спыненне[51]. 27 лістапада 2012 года адпаведнае прадпісанне выдала і Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь. Аднак 1 снежня 2014 года Міністэрства культуры скараціла ахоўную зону Курапатаў са 120 да 50 метраў, і будаўніцтва забаўляльнага цэнтру было ўзаконена, знос пабудоваў не адбыўся. Далейшыя пратэсты грамадскасці і звароты ў суд і пракуратуру былі безвыніковыя[52][53][54]. Дзеяч палітычнай эміграцыі Зянон Пазняк ацаніў будаўніцтва і паводзіны ўладаў як «абразу нацыянальнага гонару і зніштажэнне нацыянальнай святыні», адзначыў, што нельга ладзіць «канкан на труне»[55].

У чэрвені 2018 года ў будынках «Бульбаш-холу» адкрыўся рэстаран пад іншай назвай. Грамадскасць распачала пратэсты[56][57]. Станам на 19 чэрвеня 2018 года на пікетоўцаў рэстарацыі складзена больш за 40 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях[58]. У канцы кастрычніка 2018 года стала вядома, што ўладальнікі рэстарацыі падалі заяву ў міліцыю аб завядзенні крымінальнай справы супраць абаронцаў Курапатаў[59].

У снежні 2018 года стала вядома, што расійскі музычны тэлеканал RU.TV зняў серыю інтэрв’ю з вядомымі беларусамі ў гэтай рэстарацыі[60].

Станам на 21 студзеня 2019 года, пікетаванне рэстарацыі адбываецца штодзённа[61].

Будаўніцтва бізнес-цэнтра ў ахоўнай зоне мемарыялу[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 2017 года журналісты «Нашай нівы» выявілі, што ля Курапатаў скарацілі ахоўную зону, каб на яе месцы пабудаваць бізнес-цэнтр. Змяненне межаў было зацверджанае пастановай Міністэрства культуры № 70 ад 1 снежня 2014 года. Будаўніцтва бізнес-цэнтра ў былой ахоўнай зоне Курапатаў пачала кампанія «Белрэканструкцыя», а заказчык будаўніцтва — кампанія «КІПрэканструкцыя». Паводле інфармацыі партала 1863x.com, галоўным ініцыятарам згаданага будаўніцтва ля Курапатаў быў Ігар Анішчанка[62].

Мясцовыя жыхары і актывісты Маладога фронту распачалі акцыю па спыненні будоўлі[63][64]. Актывісты паставілі палатку. Па стане на 21 лютага 2017 года супрацьстаянне актывістаў і будаўнікоў працягвалася. 22 лютага каля 13:00 міліцыяй быў затрыманы актывіст Маладога Фронту Павел Старавойтаў. Па інфармацыі лідара актывістаў Змітра Дашкевіча, супрацоўнікі міліцыі склалі некалькі адміністрацыйных пратаколаў у дачыненні да актывістаў за блакаванне будаўнічай тэхнікі [65]. Каля 3-й гадзіны ночы на 23 лютага на актывістаў, якія трымаюць вахту пратэсту на будоўлі ля мемарыяльнага комплексу «Курапаты», напалі паўтара дзясятка невядомых у масках і з завостранымі драўлянымі палкамі. Нападнікі гукалі «Слава Расіі!» і «Белая раса!». Больш за ўсіх пацярпеў ад нападу Алесь Кіркевіч. Яго ўдарылі драўлянай бітай па скроні, з галавы ішла кроў. У іншых няма сур’ёзных пашкоджаньняў. Актывіст Юрась Лукашэвіч паехаў у міліцыю пісаць заяву. Міліцыянт, які быў на пляцоўцы ўночы, некуды адышоў за гадзіну-дзве да нападу, пасля бойкі міліцыя прыехала, апытала актывістаў і з’ехала. Па інфармацыі аднаго з абаронцаў лагера Паўла Вінаградава, раніцай лагер ля будоўлі быў адноўлены. Таксама раніцай на месца пратэсту прыехалі старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч. На 18:00 23 лютага быў анансаваны вялікі сход мясцовых жыхароў супраць будоўлі. Павел Вінаградаў запэўніў, што праз напад скасоўваць сход не будуць. На той момант на актывістаў склалі агулам 6 адміністрацыйных пратаколаў [66]. На вечар 23 лютага жыхары сабралі 600 подпісаў пад зваротам супраць будоўлі. Паперу накіравалі ў пракуратуру і Палату прадстаўнікоў. Лагер пратэстоўцаў павялічыўся, стаяць ужо два наметы. На зборы прысутнічала прыкладна паўсотні чалавек разам з журналістамі. Сярод прысутных — Павел Севярынец, Зміцер Дашкевіч, Алесь Кіркевіч, Алесь Лагвінец, Аляксей Янукевіч, Антон Матолька. Актывісты паведамілі, што заява ў міліцыю наконт начнога нападу прынятая. На 18:15 сабралася ўжо блізу сотні жыхароў. Паводле Змітра Дашкевіча, абарона Курапатаў ад будаўніцтва будзе працягвацца [67].

23 лютага ў Мінгарвыканкаме прайшла сустрэча з забудоўшчыкам бізнес-цэнтра. Улады паабяцалі вывучыць абгрунтаванасць ўзвядзення аб’екта на гэтым месцы і даць адказ праз некалькі дзён. Лідар «Маладога фронту» Дашкевіч распавёў пра тысячу сабраных подпісаў [68].

24 лютага актывіст Маладога Фронту мянчук Сяргей Пальчэўскі паклаўся пад колы грузавіка і прыкаваў сябе кайданкамі да бамперу, каб спыніць будаўнічыя работы. У 1937-м годзе быў рэпрэсаваны яго прадзед — Волюсь Каралецкі. Продка актывіста трымалі ў турме пад Оршай, а месца пахавання невядомае. «Буду ляжаць, пакуль не здохну!», — сказаў 30-гадовы Пальчэўскі. Ён кажа, што пайшоў на крайні крок, бо не бачыць іншых шляхоў спыніць будаўніцтва на пляцоўцы, якая раней уваходзіла ў ахоўную зону мемарыяла. Калі прыехалі супрацоўнікі МНС, то Пальчэўскі сам адшпіліў кайданкі, каб не рэзалі. Міліцыя спрабавала затрымаць хлопца, але людзі грамадой адбілі. Як распавёў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, адбылася сутычка Змітра Дашкевіча з будаўнікамі, тыя пачалі яго збіваць. Людзі тэлефанавалі ў міліцыю, але яна так і не прыехала. Да акцыі далучыліся аўтар і рэдактар парталу 1863x.com Эдуард Пальчыс і старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька [69].

У гэты ж дзень у рэдакцыі афіцыйнай газэты Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі «СБ. Беларусь сегодня» прайшоў круглы стол, прысвечаны Курапатам. Удзельнікі круглага стала адзначылі, што Курапаты павінныя стаць месцам нацыянальнага яднання беларусаў [70].

25 лютага найвышэйшы савет Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі апублікавала заяву, у якой настойвае на тым, што будаўніцтва ля ўрочышча Курапаты трэба неадкладна спыніць, а Мінгарвыканкам павінен правесці вывучэнне пытання, як і на падставе чаго з’явіўся дазвол на будаўніцтва ў гэтым месцы.

" Мы — еўрапейская краіна і павінны увекавечыць памяць загінулых у цывілізаваным фармаце. Беларусь пацярпела ад рэпрэсій больш многіх іншых рэспублік. Так давайце жыць і ставіцца да сумных старонках нашай гісторыі па-чалавечаму! [71]

"

У гэты ж дзень грамадзянская кампанія «Гавары праўду» апублікавала заяву, у якой адзначана, што новабудоўля ля Курапатаў — гэта выпрабаванне на трываласць усёй беларускай нацыі. Кампанія заклікае правесці пракурорскую праверку наконт будаўніцтва ў ахоўнай зоне Курапатаў.

" Для тых, у кім жывыя памяць і павага да мінулага Беларусі, яе драматычнай гісторыі, да трагічных лёсаў нашых дзядоў і прадзедаў, Курапаты — сакральнае месца. Яно асвечанае крывёю нявінна закатаваных. Таму любая праява абыякавасці, непавагі, а то і вандалізму ў зоне будучага нацыянальнага мемарыяла прыцягвае абвостраную грамадскую ўвагу, заканчваецца маштабным, значным грамадзянскім супрацівам. Так ужо было падчас пракладкі аўтамабільнай дарогі прама па безназоўным пахаванням, ўзвядзення там забаўляльнага цэнтру. Гэта ж мы бачым і сёння, калі ў абыход законнай працэдуры спрабуюць перарэзаць новай камерцыйнай пабудовай дарогу памяці да сэрца Курапатаў [71].

"

На 26 лютага каля будаўнічай пляцоўкі стаяць шэсць намётаў. Адзін з іх ператвораны ў прадуктовы склад. Жыхары сталіцы з сімпатыяй паставіліся да пратэстоўцаў, нясуць актывістам ежу і пітво [72].

Раніцай 27 лютага будаўнікі сыйшлі з будаўнічай пляцоўкі. Актывісты віталі іх воплескамі[73].

27 лютага Камісія па разглядзе вынікаў грамадскіх слуханняў у адміністрацыі Першамайскага раёна ў складзе 15 чалавек сышла з залі, сарваўшы пасяджэнне, на якім павінныя былі быць перагледжаныя вынікі грамадскіх слуханняў у справе будоўлі каля Курапатаў. Пазней Камісія па разглядзе вынікаў грамадcкіх слуханняў зацвердзіла змены, паводле якіх канфліктная пляцоўка, дзе нядаўна пачалося будаўніцтва бізнес-цэнтра, не ўваходзіць у ахоўную зону. Прадстаўнік «Мінскграда» прадставіў план, спыніўшыся на некаторых аб’ектах, якія знаходзяцца ў Першамайскім раёне — установе аховы здароўя і паркоўках. Пра будаўніцтва бізнес-цэнтра нічога не было сказана. 9 чалавек прагаласавалі «за», 1 — «супраць», 1 — устрымаўся. Такім чынам, дэталёвы план быў зацверджаны.

У адказ на «слуханні» ў адміністрацыі Першамайскага раёна ўвечары 27 лютага актывісты зладзілі мітынг, на якім сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец заявіў:

" Абмеркаванне, якое прайшло сёння ў адміністрацыі Першамайскага раёна, было простай бюракратычнай працэдурай. Яны абмяркоўвалі кафэ і паліклінікі па заявах грамадзян, але разгледаць больш за тысячу подпісаў жыхароў вуліцы Мірашнічэнкі не захацелі [74]. "

На сайце kurapaty.by пачаўся збор сродкаў на падтрымку лагера[75].

28 лютага ў лагеры абаронцаў Курапат выступіў спявак Лявон Вольскі[76].

На 1 сакавіка запланаваная сустрэча прадстаўнікоў абаронцаў Курапат са старшынёй Мінгарвыканаму Андрэем Шорацам. У склад групы ўвайшлі Марат Гаравы (ад экспертаў), Юрый Сцепанішчаў (ад мясцовых жыхароў), Аляксей Янукевіч (Партыя БНФ), Павел Севярынец (БХД)[77].

28 лютага Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч выступіў за цывілізаванае вырашэнне сітуацыі з забудовай Курапат[78].

Раніцай 1 сакавіка праціўнікаў будоўлі каля Курапатаў прыняў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац. Падчас гутаркі ён паабяцаў, што як мінімум тыдзень будаўніцтва не будзе весціся, а пытанне будзе далей вывучацца ў профільных ведамствах[79].

1 сакавіка КХП-БНФ абвясціла збор сродкаў на 120 металічных крыжоў для Курапат[80].

У гэты ж дзень галоўны заказчык бізнес-цэнтра, бізнесмэн Ігар Анішчанка, паведаміў, што «будаваць там, дзе людзі катэгарычна супраць, дзе яны прыкоўваюць сябе кайданкамі да тэхнікі, катэгарычна нельга». Анішчанка адзначыў, што таксама жадае абараніць памяць рэпрэсаваных[81].

Нобелеўскі лаўрэат Святлана Алексіевіч адрасавала словы падтрымкі абаронцам Курапат. Пісьменніца адзначыла:

" Калі б такое было ў Варшаве, то ўся Варшава была б у Курапатах, калі б у Вільні — то ўся Вільня была б у Курапатах [82]. "

У лагеры абаронцаў Курапат вечарам 3 сакавіка адбыўся мітынг. Яго ўдзельнікі прынялі зварот да ўладаў з патрабаваннем забараніць любое будаўніцтва блізу Курапат і аднавіць ахоўныя зоны ўрочышча, зацверджаныя ў 2003 годзе[83].

У выніку будаўніцтва бізнэс-цэнтру было спыненае.

Стварэнне мемарыяльнага знака[правіць | правіць зыходнік]

У 2009 годзе мемарыяльная секцыя Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры накіравала зварот у Савет Міністраў Беларусі з напамінам пра неабходнасць выканання пастановы Савета Міністраў БССР. У адказе на зварот дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук прафесар Аляксандр Каваленя адказаў, што ўвекавечанне памяці ахвяр сталінізму — усенародная справа, якая патрабуе шырокага абмеркавання і прыняцця рашэння на заканадаўчым узроўні[84].

У 2009 годзе намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Міхаіл Ціцянкоў паведаміў, што гарадскія ўлады «лічаць магчымым разгледзець пытанне аб стварэнні помніка ахвярам палітычных рэпрэсій і добраўпарадкаванні ўрочышча Курапаты», аднак толькі пасля таго, як будзе скончана стварэнне мемарыяла «Трасцянец» і добраўпарадкаванне былых Мінскіх братэрскіх ваенных могілак Першай сусветнай вайны[30].

Увосень 2009 года ў газеце Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі «Советская Белоруссия» быў надрукаваны артыкул «Курапаты: мір пад соснамі», дзе ўрочышча было названа «могілкамі агульнанацыянальнага маштабу», а за паўгода да гэтага — арганізаваны «круглы стол» з дыскусіяй на тэму Курапатаў[85]. Гісторык Ігар Кузняцоў зазначыў, што гэта важны крок для грамадскасці, якога даўно чакалі. На думку археолага Міколы Крывальцэвіча, праблема прызнання-непрызнання Курапатаў дзяржавай была палітычная, але сам факт прызнання варты ўвагі[86].

Нарэшце быў праведзены афіцыйны конкурс. У конкурсе эскізных праектаў памятнага знаку ва ўрочышчы Курапаты, які праводзіўся Міністэрствам культуры Беларусі, у жніўні 2018 года перамог аўтарскі калектыў скульптараў Вольгі Нячай і Сяргея Аганава, а таксама архітэктараў Марыі Маркаўцовай і Вольгі Ярмолінай[87]. Зянон Пазняк заявіў, што, прапанаваўшы мастакам, скульптарам, архітэктарам паўдзельнічаць у конкурсе, ім прапанавалі ўдзел у «знішчэнні народнага помніка шляхам рэалізацыі самых сябе ў чужой збудаванай святыні», і назваў усе абраныя конкурсныя прапановы «дысгарманічнымі хімернымі канструкцыямі, пазначанымі пячаткай здзеку»[88]. Аўтары запэўнілі, што маюць прынцыповую пазіцыю — максімальна захаваць народны мемарыял, усе помнікі і крыжы, якія існуюць у Курапатах[89].

Знак «Ахвярам палітычных рэпрэсій 30–40-х гадоў XX стагоддзя» быў устаноўлены 6 кастрычніка 2018 года[90] на пагорку, дзе стаяць вялікія крыжы і звычайна адбываюцца мітынгі[89]. Побач з помнікам застаецца велізарны валун, які пазначаў месца будучага помніка яшчэ з часоў Беларускай ССР[91]. Знак уяўляе сабой чатыры высокія апоры з іржавага металу, колер якіх спалучаецца з курапацкімі соснамі, а вертыкальная форма знаходзіцца ў гармоніі з існымі крыжамі, якія сведчаць пра неабыякавасць людзей, што іх паставілі[92]. Апоры ўверсе змацоўвае драўляная канструкцыя, на якой вісіць маўклівы звон без языка[91]. На апорах словы «маці, сын, бацька, дзед, брат, сястра, сябар», бо ўсе ахвяры палітычных рэпрэсій 1930-1940-х гадоў былі нейчымі роднымі[92].

Пераслед за абнову спарахнелых крыжоў[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2018 года актывіст Зміцер Дашкевіч з паплечнікамі сутыкнуўся з перашкодамі з боку міліцыі і Бараўлянскага лясгаса падчас замены старых спарахнелых крыжоў на новыя[93][94]. Пасля таго, як Дашкевіч дамогся ўсталявання крыжоў, газета «Советская Белоруссия» апублікавала пра яго ананімны матэрыял пад назвай «З асаблівым цынізмам»[95].

27 снежня 2018 года група актывістаў замяніла даўні спарахнелы крыж на новы. Новы крыж зрабілі грамадзяне Літвы ў стылі літоўскага народнага мастацтва. Аднак праз дзве гадзіны крыж выкапалі і вывезлі з тэрыторыі мемарыяла прадстаўнікі лясгаса. 22 студзеня 2019 года Мінскі райвыканкам разглядзеў адміністратыўныя пратаколы, складзеныя на сяброў КХП-БНФ: выканаўцу абавязкаў старшыні партыі Юрася Беленькага і сакратара мінскай управы Валера Буйвала. За «ўчыненне шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці», якая выявілася ў замене спарахнелага крыжа ў памяць аб літоўцах, расстраляных у Курапатах, Юрася Беленькага і Валера Буйвала пакаралі штрафам на 382,5 рублі[96].

Знос крыжоў[правіць | правіць зыходнік]

Раніцай 4 красавіка 2019 года ва ўрочышчы Курапаты на мяжы з рэстарацыяй паводле рашэння ўладаў дэмантавалі драўляныя крыжы, якія мінулым летам актывісты паставілі ўздоўж лесу на знак памяці ахвяраў сталінскіх расстрэлаў. Былі знесеныя 70 крыжоў. 15 актывістаў затрыманыя міліцыяй. Дырэктар Бараўлянскага спецлясгасу Аляксандр Мірановіч пракаментаваў падзеі ў Курапатах дзяржаўнаму агенцтву БелТА, назваўшы крыжы «незаконнымі збудаваннямі», якія дэмантуюць у межах «другога этапу добраўпарадкавання» тэрыторыі ўрочышча[97][98]. Пасля зносу крыжоў прыкладна на іх месцы пачалося ўсталяванне агароджы паміж урочышчам і рэстарацыяй, а таксама ўздоўж шашы[99][100][57].

Гэтыя дзеянні выклікалі рэзкую крытыку інтэлігенцыі, цэркваў. Разгубленасць, боль і трывогу з нагоды зносу крыжоў у Курапатах выказаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валерый Варанецкі[101].

Прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант з нагоды зносу крыжоў адзначыла:

"

…кіраўніком дзяржавы было абяцана, што ў Курапатах будзе наведзены парадак, даручэнне заняцца гэтым было дадзенае адпаведным ведамствам[102].

"

Увечары 4 красавіка памаліцца ў Курапаты прыйшлі больш за 200 чалавек. Яны прайшлі крыжовым шляхам да месца, дзе зносілі крыжы.

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сказаў наступнае:

"

Напэўна, там трэба рабіць парадак. Гэта трэба было зрабіць даўным-даўно, але ёсць як ёсць. Магчыма трэба было гэтыя крыжы часова зняць, каб пасля іх паставіць. Мы таксама так робім, але перад гэтым кажам людзям, што так будзе. І тут трэба было, і я ўпэўнены ў гэтым, заклікаць прадстаўнікоў усіх канфесій, не будзем глядзець – католік, праваслаўны, габрэй, веруючы, няверуючы, каб не было гэтага сацыяльнага выбуху. Ён адбыўся. А трэба было растлумачыць людзям. І вядома, я не мог маўчаць, бо знявага Крыжа адбываецца. Тым больш у такім месцы і ў такі час! Я не ведаю, хто такія каманды дае. Гэта час Вялікага Посту. У галаве проста не ўкладваецца. Усё гэта можна было зрабіць цывілізавана[103].

"

13 красавіка 2019 года ў Курапатах знеслі ўсе металічныя крыжы, што стаялі ўздоўж Мінскай кальцавой дарогі[104].

У гэты ж дзень арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выступіў са зваротам у сувязі з новым зносам крыжоў.

"

Яшчэ раз звяртаюся да адказных за знос крыжоў з заклікам: спыніце «крыжалом», каб шляхам дыялогу з грамадствам і рэлігійнымі арганізацыямі вырашыць набалелую праблему і будаваць у нашай Бацькаўшчыне цывілізацыю міру і згоды[105].

"

18 красавіка ў судзе Мінскага раёна прайшлі адміністрацыйныя працэсы над актывістамі, якія 4 красавіка дамагаліся спынення зносу крыжоў. Усе актывісты атрымалі штрафы (сярод іх Зміцер Дашкевіч, Павал Севярынец, Дзяніс Урбановіч і інш.)[106].

Вандалізм[правіць | правіць зыходнік]

Нахілены крыж у Курапатах

Наданне Курапатам статусу «гісторыка-культурнай каштоўнасці першай катэгорыі» ў 1993 годзе з’яўлялася, сярод іншага, вымушанай мерай абароны магіл ад рабаўнікоў[26]. Ужо ў лістападзе 1994 года міністр унутраных спраў Юрый Захаранка пасля атрымання чарговых паведамленняў пра рабаванне пахаванняў аддаў загад на здзяйсненне неабходных мерапрыемстваў па ўрочышчы Курапаты ў адпаведнасці з патрабаваннямі беларускага заканадаўства. Нягледзячы на гэта, вясной 1995 года рабаўнікі раскапалі больш за 10 магіл, а чалавечыя рэшткі былі раскіданы навокал[26]. Восенню 1998 года з закапанай магілы былі выцягнуты косці, перапахаваныя пасля эксгумацыі магіл прадстаўнікамі следчай камісіі. У красавіку 1999 года рабаўнікамі былі раскапаны 6 магіл, у кастрычніку 1999 года — яшчэ чатыры. Некаторыя з магіл выкопваліся рабаўнікамі да глыбіні ў 1,8 м на плошчы да 4—5 м². Побач з магіламі ў пяску ляжалі рэшткі і фрагменты асабістых рэчаў расстраляных. Як зазначыў археолаг Мікола Крывальцэвіч, характар распрацоўвання магіл сведчыў пра добра арганізаваную і падрыхтаваную акцыю[26].

Пашкоджаны мемарыяльны знак «Ад народу ЗША народу Беларусі дзеля памяці»

Пашкоджанні памятных знакаў і крыжоў у Курапатах невядомымі ў Курапатах здзяйсняліся дзясяткі разоў[107], прычым у значнай ступені — з другой паловы 1990-х гадоў: да гэтага часу выпадкі вандалізму былі адзінкавымі[3]. Паводле фактаў знішчэння памятных крыжоў крымінальныя справы заводзіліся тройчы, але па іх ніхто так і не быў пакараны[108].

У канцы 1990-х гадоў была зламана металічная шыльда з надпісам «Пакутнікам Беларусі» на Крыжы Пакуты[109]. У маі 2003 года ў Курапатах былі зламаны 10 крыжоў[110]. У 2004 годзе з закладнога каменя была знята памятная дошка з рашэннем Савету Міністраў БССР пра неабходнасць стварэння помніка ў Курапатах. Дошка была адноўлена восенню 2005 года, але праз тыдзень знікла ізноў. У чарговы раз памятная шыльда з тэкстам пастановы была адноўлена ў 2007 годзе намаганнямі грамадскасці[111].

У снежні 2005 года невядомыя двойчы апаганілі свастыкай і сатанінскімі надпісамі курапацкія крыжы, помнік загінулым ва ўрочышчы яўрэям і выяву Маці Божай Курапацкай[109].

У 2007 годзе быў павалены крыж «Пакутнікам Беларусі». У красавіку 2007 года былі зламаны 6 крыжоў і некалькі пашкоджаныя[107]. У кастрычніку 2007 года «Крыж пакуты», усталяваны ў 1989 годзе, быў знішчаны[112]. Да Дзядоў 2007 года «Крыж Пакут» быў адноўлены наноў. У сакавіку 2008 года невядомыя зламалі 36 крыжоў[113]. Вясной 2009 года ў Курапатах былі раскапаныя дзве магілы: з ямы на паверхню былі выкінуты чалавечыя косці і старыя рэчы[108]. У красавіку 2009 года былі зламаны яшчэ 6 крыжоў[114]. У снежні 2009 года невядомыя зламалі некалькі крыжоў, у тым ліку крыж-капліцу з копіяй абраза Маці Божай Курапацкай[115].

У 2001 годзе гарызантальную гранітную пліту «лавы Клінтана» раскалолі невядомыя вандалы. Пазней пліту склеілі, і на месца расколу ўсталявалі металічны вянок. Гэты вянок таксама пазней быў скрадзены. У 2002 годзе пасля чарговага акту вандалізму лавы адбылося ўрачыстая цырымонія адкрыцця адноўленага знаку з удзелам пасла ЗША Майкла Козака[116].

У 2005 годзе невядомыя вандалы павалілі на зямлю амерыканскі мемарыяльны знак, а праз некалькі дзён пасля таго, як лаву паставілі на месца, яна была запэцкана чырвонай фарбай. Тады ж свастыка і зневажальныя надпісы з’явіліся і на іншых курапацкіх знаках. На факце вандалізму ў Курапатах была заведзена крымінальная справа. Вінаватых не знайшлі[116].

Лава Клінтана, пасля аднаўлення ў 2007 годзе

У 2007 годзе пасля чарговага выпадку вандалізму лаву аднавілі скульптар Алесь Шатэрнік, актывіст КХП БНФ Алесь Чахольскі і іншыя валанцёры. Быў зроблены цэментны пастамент, каб лаву было цяжка пашкодзіць. У тым жа годзе напярэдадні Дзядоў быў паламаны Крыж Пакуты, актывісты Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ аднавілі яго[116].

У 2008 годзе актывісты КХП БНФ затрымалі двух падлеткаў, якія павалілі некалькі крыжоў на алеі. Пазней з прычыны недастатковасці доказаў міліцыя Бараўлянскага сельскага савета спыніла крымінальны пераслед двух хлапцоў, якіх падазравалі ў разбурэнні крыжоў[116].

Па стане на 2009 год мемарыяльная «лава Клінтана» (памятны знак «Ад народу ЗША народу Беларусі дзеля памяці»), усталяваная ў 1994 годзе, дванаццаць разоў цярпела ад выпадкаў вандалізму[109]. З гэтай нагоды пасольства ЗША ў Беларусі выступіла з адмысловай заявай[107].

У розныя гады вандалы паганілі свастыкай і сатанінскімі надпісамі курапацкія крыжы, помнік загінулым ва ўрочышчы яўрэям і выяву Маці Божай Курапацкай мастака Аляксея Марачкіна[116].

2010-я[правіць | правіць зыходнік]

У лістападзе 2010 года ў Курапатах былі зламаныя 38 крыжоў[117]. Па гэтым факце была пачата крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства» Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь[118].

У снежні 2018 года вандал, які прыйшоў ва ўрочышча з кувалдай і сякерай, збіраўся разбіць «Лаву Клінтана», але яго спынілі абаронцы Курапатаў[116]. У тым жа месяцы невядомыя надрапалі зоркі Давіда на нядаўна пастаўленым мемарыяльным знаку «Ахвярам палітычных рэпрэсій 30-40-х гадоў XX стагоддзя»[119].

1 лютага 2019 года невядомыя разбілі «лаву Клінтана». 5 лютага пасольства ЗША заклікала беларускія ўлады расследаваць здарэнне і пакараць вандалаў. У той жа дзень стала вядома, што па гэтым факце Следчы камітэт Беларусі праводзіць праверку. 7 лютага актывісты выявілі, што «лава Клінтана» зноў разбурана, прычым больш брутальна, чым раней[120].

20 сакавіка 2019 года невядомыя павалілі адразу 14 крыжоў. 23 сакавіка актывісты выявілі, што невядомыя намалявалі фарбай «зоркі Давіда» і антысеміцкія надпісы на памятным знаку і помніку яўрэйскім ахвярам (па стане на 9 красавіка помнік быў адмыты[16]). Пазней роспіс такой жа сіняй фарбай быў выяўлены і з другога боку ўрочышча, на камяні з крыжам[121].

Нягледзячы на частыя акты вандалізму ва ўрочышчы Курапаты, да актыўнага пошуку праваахоўнымі органамі злачынцаў справа звычайна не даходзіць. Толькі аднойчы ў лістападзе 2008 года актывістам КХП БНФ удалося злавіць 2 непаўналетніх вандалаў і перадаць міліцыі. Была заведзена крымінальная справа, але рэальна іх не пакаралі[115]: артыкул Крымінальнага кодэкса «Апаганьванне гістарычна-культурных каштоўнасцей» быў перакваліфікаваны ў «Злоснае хуліганства», у выніку чаго абвінавачаныя трапілі пад амністыю[122]. Гэта быў першы выпадак, калі следства прад’явіла абвінавачванне канкрэтным асобам па факце здзяйснення актаў вандалізму ў Курапатах[122].

Для аднаўлення мемарыяльнага комплексу ва ўрочышчы традыцыйна ладзяцца талокі: людзі прыбіраюць і парадкуюць тэрыторыю, рамантуюць крыжы[123].

Прысвячэнні[правіць | правіць зыходнік]

У 1990 годзе кампазітар Кім Цесакоў стварыў сімфонію № 4 «Курапаты»[124]. 30 ліпеня 2004 года Мінскі гарвыканкам пастановай № 1520 перайменаваў вуліцу Бэзавую (Цна) у Курапацкую[125], але менш чым праз год гэта рашэнне было адменена[126].

Паэт Анатоль Сыс напісаў некалькі вершаў, прысвечаных ахвярам Курапат[127], адзін з іх пачынаецца словамі «Адпусціце мяне, Курапаты, нават з куляю ў галаве...» Лес каля вёскі Хайсы ў Віцебскім раёне, дзе ў 2010-х гадах былі знойдзены парэшткі ахвяр сталінскага тэрору, часам называецца «Віцебскімі Курапатамі»[128].

Галерэя здымкаў[правіць | правіць зыходнік]

Панарама[правіць | правіць зыходнік]

Панарама ўрочышча Курапаты
Панарама ўрочышча Курапаты


Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 Памяць і забыццё Курапатаў // Радыё Свабода, 28 кастрычніка 2009 г.
  2. http://news.tut.by/culture/633495.html
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 Молодые белорусы думают, что Куропаты — это в России // «Завтра твоей страны», 28 кастрычніка 2008 г.
  4. Елена Спасюк. Будаўніцтва рэстарана ў Курапатах: грамадскасть супраць // «Naviny.by», 25 кастрычніка 2012 г.
  5. Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны»
  6. 6,0 6,1 6,2 6,3 6,4 6,5 6,6 6,7 6,8 Игорь Кузнецов. Куропатское дело: 20 лет спустя // «БелГазета», 21 чэрвеня 2008 г.
  7. Зянон Пазняк Курапаты // «Слоўнік Свабоды», 2000 г.
  8. Курапаты: фота, апісанне // «вОтпуск»
  9. 9,0 9,1 9,2 9,3 З. Пазняк, Я. Шмыгалёў, М. Крывальцэвіч, А. Іоў. Курапаты. — Мн.: Тэхналогія, 1994.
  10. Зянон Пазняк. Курапаты. Дзесяць гадоў пасля // 1998 г.
  11. 11,0 11,1 Евгений Ростиков. По кому стреляют Куропаты (Еще раз о том, как жертвы немецких фашистов превратили в жертвы «сталинских репрессий») // «Завтра», 22 жніўня 2000 г.(руск.) 
  12. Даведнік «Беларусь». — Мн.: «Беларуская энцыклапедыя», 1995.
  13. 13,0 13,1 Пресс-релиз Беларусского Хельсинкского комитета № 19 от 27.10.98 г.(руск.) 
  14. Zdzisław J. Winnicki. Szkice kojdanowskie. — Wrocław: Wydawnictwo GAJT, 2005. ISBN 83-88178-26-1. — С. 77—78.
  15. Norman Davies. Powstanie '44. — Kraków: Wydawnictwo Znak, 2004. ISBN 83-240-0459-9. — С. 195
  16. 16,0 16,1 http://belisrael.info/?p=18932
  17. http://belisrael.info/?p=18969
  18. http://news.tut.by/society/634721.html
  19. 19,0 19,1 Sławomir Kalbarczyk. Przedmioty odnalezione w Bykowni i Kuropatach świadczą o polskości ofiar, Biuletyn IPN Nr 10-11 (81-82), październik-listopad 2007, ISSN 1641-9561, ss. 47-54 (польск.) 
  20. Пуцін, Лукашэнка, Катынь і Курапаты // ARCHE, 5 красавіка 2010 г.
  21. http://inosmi.ru/russia/20150915/230277797.html
  22. http://wyborcza.pl/alehistoria/1,121681,18801142,dlaczego-stalin-kazal-ich-zamordowac-rozmowa-z-badaczem.html
  23. Газовик Александр Шляхтин: Мы случайно нашли Куропаты 30 лет назад kp.by (руск.) 
  24. Игорь Кузнецов, член Международного историко-просветительского, благотворительного и правозащитного общества «Мемориал». Забыть значит предать // Хартыя 97, 16.04.2004
  25. Владимир Костырко. Куропаты: фальшивка националистов трещит по швам
  26. 26,0 26,1 26,2 26,3 26,4 Курапаты: трагедыя працягваецца // «Народная Воля», 30 кастрычніка 1999 г.
  27. Куропаты — символ сталинских репрессий или символ лжи? // Грамадска-палітычны журнал «Чеснок», 9 лістапада 2015 г. (руск.) 
  28. Аляксей Хадыка. Курапаты — справа дзяржавы і грамадскасці // «Новы Час», 27 лістапада 2009 г.
  29. «Цяперашняя ўлада Беларусі — гэта фактычна нашчадкі тых, хто быў наверсе, а не ў яме, калі ў Курапатах адбываліся расстрэлы» // Радыё Свабода, 18 студзеня 2005 г.
  30. 30,0 30,1 30,2 21 год назад улады прызналі Курапаты // TUT.BY, 18 студзеня 2010 г.
  31. svaboda.org
  32. Курапаты не могуць быць нічыйнымі
  33. Вновь возбуждено ўголовное дело по фактам вандализма в Куропатах // БелаПАН, 4 мая 2009 г.
  34. 34,0 34,1 У Курапатах 20 гадоў таму адбылося першае шэсце і мітынг // Радыё Свабода, 19 чэрвеня 2008 г.
  35. А. Марачкін адрэстаўруе пашкоджаны ў Курапатах абраз // Радыё Свабода, 1 снежня 2005 г.
  36. А. Марачкін абнавіў каплічку ў Курапацкім лесе // Радыё Свабода, 5 кастрычніка 2007 г.
  37. Грамадзкасьць просіць уключыць курапаты ў сьпіс сусьветнай культурнай спадчыны юнэска //29 лістапада 2008 г.
  38. У Курапатах ушанавалі памяць ахвяр рэпрэсій // Радыё Свабода, 29 кастрычніка 2008 г.
  39. У Курапатах павалілася памятная шыльда // Наша Ніва, 30 ліпеня 2010
  40. Польскія байкеры ў Курапатах // Радыё Свабода, 1 верасня 2010 г.
  41. 41,0 41,1 41,2 Алесь Чахольскі, З цыкла «Беларусы пад акупацыяй»: Я — беларус! // Беларускія Ведамасці № 55, 2005 — студзень 2006 г.
  42. catholic.by
  43. З учорашняга вечару ва ўрочышчы ўвесь час знаходзяцца прадстаўнікі Маладога фронту, яны не дазваляюць будаўнікам працаваць на тэрыторыі Курапатаў // Радыё Свабода, 25 верасня 2001 г.
  44. А. Фадеев. Кто раздувает пламя в Куропатах // Информационно-аналитический бюллетень Института стран СНГ, 15 лістапада 2001 г.
  45. Пяць гадоў варты ў Курапатах // Наша Ніва, 7 лістапада 2006 г.
  46. Віктар Хурсік. Курапаты сёння // Звязда : Газета. — 25 чэрвеня 2003. — № 159 (24843). — ISSN 1990-763x.
  47. Урокі абароны Курапатаў // arche, 11.04.2013 г.
  48. Курапаты паменшылі ў памеры? // Радыё Свабода, 17 мая 2004 г.
  49. Тамара Сяргей. Памяці бязвінных ахвяр сталінскага тэрору // Абажур № 42-43, 2005 г.
  50. Чаму ва ўрочышчы Курапаты адбываюцца акты вандалізму? // Deutsche Welle, 1 снежня 2005 г.
  51. Строительство «Бульбашъ-холла» приостанавливается. Частично? // TUT.by (руск.) 
  52. Прокуратуру просят проверить утвержденный Минкультом проект охранных зон Куропат // Беларускі Партызан (руск.) 
  53. Охранную зону Куропат подогнали под «Бульбаш-холл» // Беларускі Партызан (руск.) 
  54. Суд отказался возбуждать дело против Минкульта за Куропаты // Беларускі Партызан (руск.) 
  55. Зянон Пазняк: За одно только название «Бульбашъ» нужно подавать в суд // Беларускі Партызан (руск.) 
  56. Як каля месца масавых расстрэлаў зьявіўся рэстаран // Беларуская служба Радыё «Свабода»
  57. 57,0 57,1 Рэстаран у Курапатах працуе, актывісты — пратэстуюць // Беларускае Радыё Рацыя
  58. «Тут можна стаяць, але нельга замінаць руху». ДАІ штрафуе пікетоўцаў рэстарацыі каля Курапатаў // Беларуская служба Радыё «Свабода»
  59. Рэстарацыя «Поедем поедим» запатрабавала крымінальнай справы супраць абаронцаў Курапатаў // Радыё Свабода
  60. Музычны тэлеканал RU.TV здымае серыю інтэрв’ю з вядомымі беларусамі ў рэстаране «Паедзем, паядзім» у Курапатах // Наша ніва
  61. Абаронцы Курапатаў заявілі пра спробу дзяржавы «нацыяналізаваць» мэмарыял ахвяраў сталінізму // Беларуская служба Радыё «Свабода»
  62. Как ученик Далай-Ламы уничтожает Куропаты // 1863x.com
  63. Месца будаўніцтва бізнэс-цэнтра каля Курапатаў перастала быць ахоўнай зонай два гады таму КАРТА // Наша ніва
  64. Пяць пытанняў і адказаў пра канфлікт вакол забудовы ў Зялёным Лузе каля Курапат // Наша ніва
  65. Затрыманы адзін з абаронцаў Курапатаў // Наша ніва
  66. Курапаты: актывісты аднавілі лягер пасьля нападу, будзе заява ў міліцыю // svaboda.org
  67. Ля Курапатаў прайшоў масавы збор мясцовых жыхароў ФОТА // Наша ніва
  68. Протест у Куропат: активист два часа пролежал на земле, приковав себя к грузовику строителей // TUT.by
  69. Людзі адбілі ў міліцыі абаронцу Курапат, які прыкаваў сябе да МАЗа будаўнікоў: «Буду ляжаць, пакуль ня здохну». АНЛАЙН // Наша ніва
  70. http://www.belta.by/society/view/kuropaty-dolzhny-stat-obschenatsionalnym-memorialom-skorbi-i-pamjati-kruglyj-stol-sb-belarus-segodnja-234851-2017/ Куропаты должны стать общенациональным мемориалом скорби и памяти — круглый стол "СБ. Беларусь сегодня] // belta.by (руск.) 
  71. 71,0 71,1 ЛДП требует остановить стройку возле Куропат, а "Говори правду" призывает власть к диалогу // TUT.by
  72. Мінчукі назносілі абаронцам Курапат цэлы намёт прадуктаў, з Вілейкі прывезлі дровы ФОТЫ // Наша ніва
  73. Курапаты: рабочыя раніцай забралі рэчы і сышлі. ФОТА, ВІДЭА // Наша ніва
  74. Возле стройки в Куропатах гражданские активисты провели очередной митинг // TUT.by
  75. Ахвяруй на лягер абароны Курапатаў // kurapaty.by
  76. Лявон Вольскі выступіў у лагеры абаронцаў Курапат. ВІДЭА // Наша ніва
  77. [http://nn.by/?c=ar&i=186165 Названыя асобы, што пойдуць на сустрэчу з Шорцам наконт Курапатаў // Наша ніва
  78. [http://nn.by/?c=ar&i=186167 Шуневіч пра Курапаты: Я за тое, каб сітуацыя вырашылася цывілізавана, без прыкаванняў да машын // Наша ніва
  79. Шорац папрасіў тыдзень на вывучэнне пытання пра будоўлю каля Курапат // Наша ніва
  80. КХП-БНФ абвясціла збор сродкаў на 120 металічных крыжоў для Курапат // Наша ніва
  81. Заказчик бизнес-центра о ситуации возле Куропат: Я также хочу защитить память репрессированных // TUT.by (руск.) 
  82. Святлана Алексіевіч падтрымала абаронцаў Курапат: «Маўчаць сорамна» // Наша ніва
  83. У Курапатах прайшоў мітынг
  84. Директор Института истории: Увековечение памяти жертв сталинизма — всенародное дело, требующее принятия решения на законодательном уровне // БелаПАН, 30 чэрвеня 2009 г.(руск.) 
  85. Курапаты: мір пад соснамі // 3 лістапада 2009 г.
  86. Праз дваццаць гадоў улада прызнала Курапаты // Радыё Свабода, 30 касртычніка 2009 г.
  87. Вызначаны пераможца дзяржаўнага конкурсу на помнік у Курапатах ФОТА
  88. Зянон Пазняк заклікаў мастакоў адмовіцца ад помніка ў Курапатах
  89. 89,0 89,1 «Безыменны і безадносны да часу». Абаронцы Курапатаў пра мэмарыяльны знак, выбраны Міністэрствам культуры
  90. У Курапатах усталёўваюць афіцыйны памятны знак
  91. 91,0 91,1 Четыре столба и колокол: в Куропатах поставили "официальный" памятник
  92. 92,0 92,1 Вызначаны пераможца дзяржаўнага конкурсу на помнік у Курапатах
  93. Зміцер Дашкевіч усталяваў крыжы каля рэстарана ў Курапатах // racyja.com
  94. Зміцер Дашкевіч усталяваў крыжы каля рэстарана ў Курапатах // racyja.com
  95. «Советская Белоруссія» апублікавала пасквіль: Дашкевіч ставіў крыжы ў Курапатах з асаблівым цынізмам // Наша ніва
  96. За «незаконны крыж» у Курапатах пакаралі двух чальцоў КХП БНФ // svaboda.org
  97. Усё, што вядома пра знос крыжоў у Курапатах. Максімальна коратка // Белсат
  98. В Куропатах проходят плановые работы по благоустройству, монтируются ограждения, удаляются незаконно установленные сооружения // БелТА (руск.) 
  99. Курапаты працягваюць агароджваць пад аховай міліцыі ФОТА // Наша ніва
  100. Забор вокруг Куропат растет, активисты предлагают выступить с призывом игнорировать Европейские игры // TUT.BY (руск.) 
  101. Дэпутат Варанецкі пра знос крыжоў у Курапатах: «Першая рэакцыя — разгубленасць, боль і трывога» // Наша ніва (1991)Наша ніва
  102. Наталля Эйсмант пракаментавала знос крыжоў у Курапатах // Наша ніва
  103. racyja.com
  104. svaboda.org
  105. catholic.by
  106. svaboda.org
  107. 107,0 107,1 107,2 У Курапатах — новы акт вандалізму // Радыё Свабода, 21 красавіка 2007 г.
  108. 108,0 108,1 «Черные копатели» добрались до Куропат // БелаПАН, 03 красавіка 2009 г.
  109. 109,0 109,1 109,2 Курапаты: вандалы і пракурор // Радыё Свабода, 6 лютага 2009 г.
  110. Новы акт вандалізму ў Курапатах // Радыё Свабода, 14 мая 2003 г.
  111. У Курапатах ушанавалі памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій // Радыё Свабода, 28 лютага 2007 г.
  112. В урочище Куропаты неизвестными уничтожен Крест страданий, установленный осенью 1989 года // БелаПАН, 8 кастрычніка 2007 г.(руск.) 
  113. Чарговы акт вандалізму ў Курапатах // Радыё Свабода, 13 сакавіка 2008 г.
  114. Справу пра вандалізм у Курапатах прыпынілі // Радыё Свабода, 22 чэрвеня 2009 г.
  115. 115,0 115,1 Вандалы «прапісаліся» ў Курапатах // Радыё Свабода, 07 снежня 2009 г.
  116. 116,0 116,1 116,2 116,3 116,4 116,5 Свастыкай, чырвонай фарбай, кувалдай… Гісторыя вандалізму ў Курапатах у 15 фактах
  117. У Курапатах зламаныя 38 крыжоў // Радыё «Свабода», 6 кастрычніка 2010
  118. Заведзена крымінальная справа за вандалізм у Курапатах // Наша Ніва, 9 лістапада 2010 г.
  119. Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу аб псаваньні афіцыйнага мэмарыялу ў Курапатах
  120. Каму замінае «лава Клінтана»?
  121. СК завёў крымінальную справу за размаляваныя фарбай помнікі ў Курапатах
  122. 122,0 122,1 Курапацкія вандалы трапілі пад амністыю // Наша Ніва, 1 чэрвеня 2009 г.
  123. У Курапатах адбылася традыцыйная талака // Радыё Свабода, 29 кастрычніка 2006 г.
  124. Мастацтва Беларусі другой паловы 20 стагоддзя.
  125. Алена Ляўковіч. Валожыну — вуліцу, Мулявіну — бульвар // Звязда : Газета. — 10 жніўня 2004. — № 189 (25202). — ISSN 1990-763x.
  126. Чаму з мапы Менску зьнікла вуліца Курапацкая? // Радыё Свабода, 4 студзеня 2005 г.
  127. http://delaemvmeste.by/26-kastryichnika-dzen-narodzinau-anatolya-syisa/
  128. http://bchd.info/14345-pad-vicebskam-ushanavali-ahvyar-kamunistychnyh-represiy-fota.html

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]