Марына Золатава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Марына Золатава
Род дзейнасці: журналістыка
Дата нараджэння: 1977
Месца нараджэння:
Месца працы:
Альма-матар:

Марына Золатава (нар. 1977, Мінск) — беларуская журналістка. Галоўны рэдактар УП «Надзейныя праграмы» (TUT.BY).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла філалагічны факультэт БДУ па балгарскай філалогіі, аспірантуру Інстытута мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук. Працавала ў дзяржаўным Інстытуце праблем навукі, а таксама ў інфармацыйным агенцтве БелаПАН[1].

З 2004 года галоўны рэдактар партала TUT.BY, які тады быў навінавым агрэгатарам. Золатава стала першай, хто на партале прафесійна заняўся менавіта навінамі. Вядзе стужку на сайце[1].

У чэрвені 2011 года, калі востра стаяла пытанне аб закрыцці незалежных газет «Наша Ніва» і «Народная Воля» на прэс-канферэнцыі прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі выступіла ў абарону гэтых выданняў[1].

Справа БелТА[правіць | правіць зыходнік]

7 жніўня 2018 года Марына Золатава была затрыманая разам з больш чым дзясяткаў журналістаў, якіх падазравалі ў праглядзе нататак дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА па закрытай платнай падпісцы. Двое сутак яна правяла ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна. Журналістаў і рэдакцыі падтрымалі Еўрасаюз, Савет Еўропы, ЗША, а таксама міжнародныя праваабарончыя арганізацыі[2].

Першапачаткова галоўнага рэдактара TUT.BY падазравалі адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 349 (Несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі, зроблены з іншай асабістай зацікаўленасці, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды) і ч. 2 арт. 425 КК (Бяздзейнасць службовай асобы). Але абвінавачванне было прад’яўлена па апошняй. Яна стала адзінай з 15 журналістаў і рэдактараў некалькіх СМІ, якія праходзілі па справе, чыя справа дайшло да суда і ў дачыненні да каго следства не спыніла крымінальны пераслед[2].

Золатаву абвінавацілі паводле часткі 2 артыкулу 425 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусі («Бяздзейнасць службовай асобы»). Суд Заводскага раёна Мінска 4 сакавіка 2019 года прызнаў Золатаву вінаватай і прысудзіў да штрафу ў памеры 300 базавых велічыняў (7 650 рублёў). Суддзя таксама пастанавіў спагнаць з Золатавай 6 тысяч рублёў на карысць БелТА за паслугі адвакатаў[2].

У заключным слове Золатава заявіла[2]:

" Гэты працэс адбіўся не столькі на рэпутацыі Tut.by, колькі на рэпутацыі ўсіх яго ўдзельнікаў, уключна з рэпутацыяй дзяржаўных СМІ. А Беларусь зноў з'явілася ў загалоўках замежных медыя як дзяржава, дзе падаўляецца свабода слова. Медыясупольнасць унутры краіны аказалася расколатай, паміж дзяржаўнымі і недзяржаўнымі СМІ вырасла сцяна. Гэта сведчыць пра тое, што той, хто прыдумаў гэты працэс, не вельмі сабе ўяўляў магчымыя наступствы. "

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Замужам, мае дачку Надзею і сына Фёдара[1].

Зноскі