Палескія коні

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Палескія коні — старажытная папуляцыя коней паўночнага ляснога тыпу Беларускага і Украінскага Палесся. Паходзяць ад тарпанаў. У паўднёвай, паўднёва-заходняй і заходняй частцы арэала палепшаны заводскімі пародамі, большыя. Выкарыстаны для вывядзення беларускага запражнога каня. На Беларусі гадуюць у гаспадарках Брэсцкай і Гомельскай абласцей.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вышыня ў карку жарабцоў беларускіх палескіх коней 137 см (максімальная 140), даўжыня тулава 146 см, маса 392 кг; кабыл адпаведна 135 см (макс. 139,5), 141 см, 367 кг. Масці: буланая, вараная, гнядая, мышастая, рыжая і інш. Тулава кампактнае, вузкае, спіна і шыя прамыя, крыж кароткі, грудзі шырокія, глыбокія. Ногі сухія, дужыя. Даўгавечныя, пладавітыя, непатрабавальныя, трывалыя; выкарыстоўваюцца на палявых і транспартных работах.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]