Палітыка Аўстрыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Палітыка Аўстрыі рэалізуецца ў рамках федэральнай парламенцкай прадстаўнічай дэмакратычнай рэспублікі з Федэральным канцлерам у якасці кіраўніка ўрада і Федэральным прэзідэнтам у якасці кіраўніка дзяржавы. Мясцовы і федэральны ўрады ажыццяўляюць выканаўчую ўладу. Федэральную заканадаўчую ўладу ва ўрадзе і ў дзвюх палатах парламента ажыццяўляюць Нацыянальны савет і Федэральны савет. З 1949 года на партыйна-палітычным ландшафце Аўстрыі дамінуюць у асноўным Аўстрыйская народная партыя (ням.: Österreichische Volkspartei; ÖVP) і Сацыял-дэмакратычная партыя Аўстрыі (ням.: Sozialdemokratische Partei Österreichs; SPÖ). Судовая ўлада з’яўляецца незалежнай ад выканаўчай і заканадаўчай уладаў і мае выключна федэральны характар пры адсутнасці дзяржаўных судоў.

Этнічна і культурна гетэрагенная нацыянальная дзяржава Аўстрыя з’яўляецца адной з шматлікіх рэшткавых дзяржаў Аўстра-Венгрыі, велізарнай шматнацыянальнай імперыі, якая спыніла сваё існаванне ў 1918 годзе. Аўстрыйскай рэспубліцы папярэрднічала канстытуцыйная манархія, чый заканадаўчы орган упершыню быў абраны ў 1897 годзе.

Першая спроба Аўстрыі на рэспубліканскае кіраванне пасля падзення манархіі ў 1918 годзе была абцяжараная эканамічнымі выдаткамі, неабходнымі для ваенных рэпарацый, якія краіна павінна была выплачваць пераможцам Першай сусветнай вайны. Першая Аўстрыйская рэспубліка (1918—1938) зрабіла некалькі наватарскіх рэформаў у 1920-я гады, якія служылі прыкладам для еўрапейскіх дзяржаў пасля Другой сусветнай вайны. Тым не менш, рэспубліка паступова вырадзілася ў фашысцкую дыктатуру пад кіраўніцтвам канцлера Энгельберта Дольфуса, якога ў 1934 годзе забілі агенты Нацысцкай партыі. Перыяд існавання Першай рэспублікі быў скончаны ў 1938 годзе ўварваннем і анэксіяй краіны Германіяй. Пасля паразы Германіі ў 1945 годзе Аўстрыя аднавіла рэспубліканскі ўрад.

У пачатку XXI стагоддзя было адзначана паўстагоддзя стабільнага ўрада Аўстрыі з канстытуцыйнай федэратыўнай рэспубліканскай сістэмай, якая рэгулюецца ў адпаведнасці з прынцыпамі прадстаўнічай дэмакратыі і вяршэнства закона.