Паўночная Македонія

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рэспубліка Македонія)
Jump to navigation Jump to search
Рэспубліка Паўночная Македонія
Република Северна Македонија
Flag of North Macedonia.svg Герб Рэспублікі Паўночная Македонія
Сцяг Рэспублікі Паўночная Македонія Герб Рэспублікі Паўночная Македонія
Location Macedonia Europe.png
Дэвіз: «Слобода или смрт за Македонија»
«Воля або смерць за Македонію»
Гімн: «Денес над Македонија»
Дата незалежнасці 8 верасня 1991 (ад Югаславіі)
Афіцыйныя мовы македонская мова і албанская мова[1]
Сталіца Скоп’е
Найбуйнейшыя гарады Скоп’е, Бітала, Куманава, Прылеп, Цетава
Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Стэво Пендароўски
Зоран Заеў
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні

25.713 км²
1,9
Насельніцтва
• Ацэнка (2012)
• Перапіс (2002)
Шчыльнасць

2.062.294 чал. (146-я)
2.022.547 чал.
80,1 чал./км²  (122-я)
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2013)
  • На душу насельніцтва

$26,1 млрд  (124-ы)
$12.587  (84-ы)
ВУП (намінал)
  • Разам (2013)
  • На душу насельніцтва

$9,576 млрд  (137-ы)
$4.931  (97-ы)
ІРЧП (2013) 0,732 (высокі) (84-ы)
Этнахаронім Македонцы
Валюта Македонскі дэнар (MKD)
Інтэрнэт-дамены .mk, .мкд
Тэлефонны код +389
Часавыя паясы UTC+1

Рэспубліка Паўночная Македонія (макед.: Република Северна Македонија), да 2019 года Рэспубліка Македонія (макед.: Република Македонија) — краіна на Балканскім паўвостраве ў паўднёва-ўсходняй Еўропе. Адна з дзяржаў-пераемніц былой Югаславіі, незалежнасць ад якой абвясціла ў 1991 годзе. У 1993 годзе дзяржава стала членам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, але, праз спрэчку з Грэцыяй наконт выкарыстання назвы «Македонія», была прынята пад умоўнай назвай Былая Югаслаўская Рэспубліка Македонія (БЮРМ; макед.: Πоранешна Југословенска Република Македонија — ΠЈРМ), найменне, якое таксама ўжываецца такімі міжнароднымі арганізацыямі як Еўрапейскі Саюз, Савет Еўропы і НАТА. Паводле перапісу 2014 года насельніцтва Македоніі болей за 2 млн жыхароў, з якіх 500 тысяч жыве ў сталіцы краіны — Скоп’і.

Македонія не мае выхаду да мора, гранічыць з Косава на паўночным захадзе, Сербіяй на поўначы, Балгарыяй на ўсходзе, Грэцыяй на поўдні і Албаніяй на захадзе. Тэрыторыя краіны складае каля траціны больш буйнога геаграфічнага рэгіёна Македоніі, які таксама ўключае ў сябе часткі Грэцыі, Балгарыі і Албаніі. Македонія ўключае ў сябе больш за 50 азёр і 16 гор, вышыня якіх перавышае 2000 метраў. Македонцы складаюць каля 64% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны. Апроч іх, у Македоніі жыве вялікая этнічная меншасць албанцаў (25%) і іншыя невялікія меншасці, што прыводзіць да канфліктаў на этнічнай глебе, асабліва паміж македонцамі і албанцамі.

Рэспубліка Македонія мае адну з самых слабых эканомік у Еўропе і знаходзіцца ў працэсе эканамічнай і палітычнай трансфармацыі. Краіна змагаецца з высокім узроўнем беспрацоўя, слабай інфраструктурай і адсутнасцю інвестыцый. Дзяржава з’яўляецца сябрам ААН, Цэнтральна-Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю, Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, Савета Еўропы, Сусветнай гандлёвай арганізацыі, Міжнароднага валютнага фонду і Сусветнага банку, а таксама падала заяўку на ўступленне ў НАТА і з 2005 года з’яўляецца афіцыйным кандыдатам на членства ў Еўрапейскім Саюзе.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Македонія з часоў распаду Югаславіі вяла спрэчку з Грэцыяй аб сваім назове. Па патрабаванні Грэцыі Македонія была прынята ў ААН у 1993 годзе пад назвай Былая югаслаўская Рэспубліка Македонія (БЮРМ). Грэцыя настойвала на тым, каб назва Македоніі была зменена, каб пазбегнуць блытаніны з грэчаскай правінцыяй — гістарычнай вобласцю Македонія, якая мяжуе з аднайменнай незалежнай рэспублікай[2]. Больш за дваццаць гадоў ішла спрэчка, Грэцыя дабівалася неабходнасці змянення назвы краіны-суседкі і выступала супраць яе ўступлення ў Еўрасаюз і НАТА. 17 чэрвеня 2018 года Грэцыя і Македонія падпісалі пагадненне аб перайменаванні былой югаслаўскай рэспублікі ў Рэспубліку Паўночная Македонія[3]. 11 студзеня 2019 года македонскія парламентарыі адобрылі ўнясенне адпаведных паправак у Канстытуцыю.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя сучаснай Рэспублікі Македонія ў розныя гістарычныя перыяды належыла розным дзяржавам і імперыям — Паёніі, Старажытнай Македоніі (чыю назву ўспадкаваў увесь геаграфічны рэгіён), Рымскай і Візантыйскай імперыям, сярэднявечнаму Балгарскаму царству, Сербскаму царству, Асманскай імперыі. У 864, калі тэрыторыя знаходзілася ў складзе Балгарскага царства, хрысціянства было прынята дзяржаўнай рэлігіяй. Сучасныя македонцы этнічна блізкія да балгараў. У XIV ст. гэтыя землі былі заваяваныя Асманскай імперыяй.

У 1878 Расія вызваліла Балгарыю і заключыла з Турцыяй Сан-Стэфанскі мір, паводле якога з'яўлялася дзяржава Балгарыя, а часткі Македоніі, населеныя паўднёвымі славянамі, уваходзілі ў межы Балгарыі. Аднак гэта было нявыгадна вялікім сілам у Еўропе і за Сан-Стэфанскай дамовай рушыла ўслед Берлінская, разрэзаўшая Балгарыю на дзве часткі — Княства Балгарыя і Усходнюю Румелію. Македонія з яе паўднёваславянскім насельніцтвам ізноў перайшла да турак.

У 1912 пачалася першая Балканская вайна. Балгарскія і саюзныя балканскія хрысціянскія войскі разграмілі Турцыю і Македонія ізноў стала балгарскай. Аднак амаль адразу жа пачалася вайна паміж саюзнікамі — Балгарыяй і астатнімі балканскімі хрысціянскімі народамі, у выніку якой Балгарыя страціла Македонію.

У выніку Балканскіх войн 1912 і 1913 і падзення Асманскай імперыі Македонія была падзеленая паміж Сербіяй пад назвай Južna Srbija («Паўднёвая Сербія»), Грэцыяй (Эгейская Македонія) і Балгарыяй (Пірынскі край). Пасля Першай Сусветнай вайны Сербія ўступіла ў ізноў створанае Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў. У 1929 каралеўства атрымала новае імя — Югаславія і было падзелена на правінцыі — бановіны. Тэрыторыя сучаснай Рэспублікі Македоніі стала Вардарскай правінцыяй (Vardarska banovina).

Гістарычны цэнтр горада Бітала.
Архітэктура ў горадзе Охрыд.

У 1941 Югаславію захапілі Краіны Восі. Тэрыторыя Вардарскай бановіны была падзеленая паміж Балгарыяй і Албаніяй. Частка македонскіх славян падтрымлівала рух супраціву, які ўзначаліў Ціта, які пасля стаў прэзідэнтам Югаславіі. Паслу заканчэння Другой Сусветнай вайны была ўтворана Федэратыўная Народная Рэспубліка Югаславія з шасці рэспублік, у тым ліку Народнай Рэспублікі Македоніі. Пры перайменаванні аб'яднання ў Сацыялістычную Федэратыўную Рэспубліку Югаславію у 1963 Македонія таксама была перайменавана ў Сацыялістычную Рэспубліку Македонію.

  • 1991 — дэкларацыя аб суверэнітэце і рэферэндум аб незалежнасці Македоніі, якая прывяла да бяскроўнага выхаду са складу Югаславіі. Першым прэзідэнтам Македоніі стаў выхадзец з мясцовай партнаменклатуры Кіра Глігараў (1991—1999).
  • 1991 — Балгарыя — першая дзяржава свету, якая прызнала незалежнасць Македоніі.

2 мая 1992 Еўрапейскі саюз пагадзіўся прызнаць Македонію толькі ў тым выпадку, калі будзе знойдзена прымальная для ўсіх назва новай дзяржавы. У красавіку 1993 Македонія была прынята ў ААН, але пад назвай Былая югаслаўская Рэспубліка Македонія.

  • 1993 — увод «блакітных касак» [1]) ААН.
  • 16 лютага 1994 Грэцыя ўвяла забарону на гандаль з Македоніяй.
  • 31 сакавіка 1995 Савет бяспекі ААН прыняў Рэзалюцыю аб падаўжэнні мандата міратворчых сіл на 8 месяцаў.
  • 5 кастрычніка 1995 Парламент прыняў рашэнне аб скасаванні старога і заснаванні новага нацыянальнага сцяга.
  • 12 кастрычніка 1995 Македонія становіцца членам Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ). 8 лістапада Македонія становіцца членам Савета Еўропы.
  • У выніку вайны ў Косаве ў 1999 каля 360 000 косаўскіх албанцаў збеглі на тэрыторыю Македоніі. Уцекачы неўзабаве пакінулі краіну, але крыху пазней мясцовыя албанцы па іх прыкладу высунулі патрабаванне аўтаноміі для раёнаў рэспублікі з пераважным албанскім насельніцтвам.
  • 19992004 — прэзідэнт Барыс Трайкоўскі. 23 снежня 1999 Урад Македоніі ў поўным складзе сышоў у адстаўку.
  • 23 лютага 2001 — Падпісана пагадненне аб дэлімітацыі і дэмаркацыі мяжы паміж СРЮ і Македоніяй.
  • 2001 сакавік — жнівень — Албанскае паўстанне, якое ахапіла поўнач і захад краіны (асабліва раён Цетава). Албанская армія нацыянальнага вызвалення (лідар Алі Ахмеці) пачалі ваенна-партызанскія дзеянні супраць рэгулярнай арміі Македоніі. Супрацьстаянню паклала канец толькі ўмяшанне НАТА, у выніку чаго парламент Македоніі прыняў папраўкі да Канстытуцыі, па якой албанцам была прадстаўленая абмежаваная юрыдычная і культурная аўтаномія (афіцыйны статус албанскай мовы, амністыя паўстанцаў, албанская паліцыя ў албанскіх раёнах).
  • 2002 — спарадычныя рэцыдывы албана-македонскага міжэтнічнага канфлікту.
  • 17 сакавіка 2003 — Савет НАТА прыняў рашэнне да 31 сакавіка завяршыць аперацыю па забеспячэнні стабільнасці ў Македоніі, 18 сакавіка Савет ЕС прыняў рашэнне аб пачатку міратворчай аперацыі ў Македоніі.

Дзяржаўны лад і палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Македонія — дэмакратычная парламенцка-прэзідэнцкая рэспубліка. Канстытуцыя Македоніі была прынята 17 лістапада 1991. У 1992 і 2001 у Канстытуцыю ўносіліся папраўкі.

Выканаўчая ўлада[правіць | правіць зыходнік]

Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які абіраецца на 5-гадовы тэрмін у ходзе ўсеагульных выбараў і можа знаходзіцца на пасадзе толькі два тэрміны запар. Прэзідэнт прадстаўляе краіну за мяжой, адказвае за правядзенне знешняй палітыкі, з'яўляецца галоўнакамандуючым узброенымі сіламі, валодае правам вета на законапраекты, зацверджаныя парламентам у першым чытанні, вылучае кандыдатуру прэм'ер-міністра, аб'яўляе памілаванне, прызначае паслоў, прапануе кандыдатуры двух членаў Рэспубліканскага судовага савета і Савета па міжэтнічных адносінах, прызначае членаў Савета бяспекі.

Заканадаўчая ўлада[правіць | правіць зыходнік]

Macedonian parliament interior.jpg

Вышэйшы заканадаўчы орган краіны — аднапалатны Сход, які складаецца з 120 дэпутатаў (85 з іх абіраюцца ўсеагульным прамым галасаваннем, 35 праходзяць па партыйных спісах). Тэрмін паўнамоцтваў дэпутатаў — 4 гады. Выбарчым правам надзелены ўсе грамадзяне краіны, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту. Парламент распрацоўвае і ўхваляе канстытуцыю, прымае законы, сцвярджае падаткі і бюджэт, ратыфікуе міжнародныя дагаворы і пагадненні, прызначае рэферэндумы, сцвярджае і ссоўвае ўрад, прызначае і ссоўвае суддзяў, аб'яўляе амністыю.

Вышэйшы орган выканаўчай улады — урад. Складаецца з прэм'ер-міністра, якому прэзідэнт даручае сфарміраваць кабінет, і міністраў, прапанаваных прэм'ер-міністрам. Пасля гэтага ўрад абіраецца парламентам і нясе перад ім адказнасць.

15 лістапада 2004 г. ў адстаўку падаў прэм'ер-міністр Македоніі Мурлы Костаў.

Па меркаванню назіральнікаў, гэта звязана з вынікамі нядаўняга рэферэндума з нагоды адмены закона, які пашырае права албанскай меншасці. У выніку рэферэндуму закон застаўся ў сіле, што можа прывесці да ўсталявання кантролю этнічных албанцаў над шматлікімі раёнамі Македоніі і ўзмацніць сепаратысцкія настроі.

Мурлы Костаў абвінаваціў свайго партнёра па ўрадавай кааліцыі — партыю «Албанскі саюз за інтэграцыю» (якая ўзначаліла антыўрадавае паўстанне 2001 г.) — у адстойванні групавых інтарэсаў і карупцыі.

Дыяграма, якая паказвае партыйны склад Парламента склікання 2014 года. Каляровыя часткі адлюстроўваюць прапорцыі прадстаўніцтва партый. Адпаведнасць колеру пэўнай партыі паказана ў табліцы справа.
Колер Партыя Месцаў
УМРА–ДПМНА 57
Сацыял-дэмакратычны саюз 37
Дэмакратычны саюз за інтэграцыю 17
Дэмакратычная партыя албанцаў 7
Дэмакратычны саюз 2
Дэмакратычнае аднаўленне 1
Нацыянал-дэмакратычнае адраджэнне 1
Грамадзянскі выбар 1
Усяго месцаў 123

Знешняя палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Беларуска-македонскія адносіны[правіць | правіць зыходнік]

Дыпламатычныя дачыненні ўрады ўстанавілі 20 студзеня 1993. З 3 красавіка 2002 года македонскі пасол у Расіі атрымаў акрэдытацыю ў Беларусі па сумяшчальніцтве[4].

Грамадзяне Беларусі могуць карыстацца безвізавым ўездам у Рэспубліку Македонію на тэрмін да 90 дзён пры наяўнасці афіцыйнага ці гасцявога запрашэння альбо турыстычнага ваўчара[5].

Узброеныя сілы[правіць | правіць зыходнік]

На 2004—2005 год ва Узброеных сілах Рэспублікі Македонія налічваецца 10890 чалавек. УС Македоніі ўдзельнічалі ў Іракскай вайне.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Муніцыпалітэты Македоніі.png
Статыстычны рэгіён Муніцыпалітэты Плошча, км² Насельніцтва Статыстычны рэгіён Муніцыпалітэты Плошча, км² Насельніцтва
Вардарскі Велес (11[ап 1])
Градска (15)
Дэмір-Капія (21)
Кавадарцы (28)
Негоціна (45)
Росаман (55)
Чашка (68)
3995 153,272 Паўночна-Усходні Кратава (33)
Крыва-Паланка (35)
Куманава (37)
Ліпкава (38)
Ранкаўцэ (54)
Стара-Нагарычанэ (60)
2306 176,174
Паложскі Багавінье (2)
Брвеніца (7)
Госцівар (14)
Егуноўцэ (23)
Жэліна (24)
Маўрава і Растуша (42)
Урапчыштэ (64)
Цеарцэ (65)
Цетава (66)
2479 319,532 Пелаганійскі Бітала (5)
Долнэні (17)
Дэмір-Хісар (22)
Крушэва (34)
Крывагаштані (36)
Могіла (43)
Новацы (46)
Прылеп (52)
Рэсен (56)
4719 231,500
Паўднёва-Заходні Вевчані (10)
Дэбар (18)
Дэбарца (19)
Кічэва (30)
Македанскі-Брод (41)
Охрыд (47)
Пласніца (50)
Струга (61)
Цэнтар-Жупа (67)
3280 220,065 Скопскі Арачынава (1)
Зелянікава (25)
Іліндэн (27)
Петравец (48)
Скоп'е (58)
Сопіштэ (59)
Студэнічані (63)
Чучэр-Сандэва (69)
1818 617,646
Паўднёва-Усходні Басілава (3)
Богданцы (6)
Валандава (8)
Васілева (9)
Геўгелія (13)
Дойран (16)
Кончэ (31)
Наво-Село (44)
Радавіш (53)
Струміца (62)
2741 173,572 Усходні Берава (4)
Вініца (12)
Дэльцэва (20)
Зрноўцы (26)
Карбінцы (29)
Кочані (32)
Лозава (39)
Македанска-Каменіца (40)
Пехчэва (49)
Пробішціп (51)
Светы-Ніколэ (57)
Чэшынава-Аблешэва (70)
Шціп (71)
3539 177,411
  1. Нумары муніцыпалітэтаў у дужках адпавядаюць нумарам дадзеных перыферый на карце зверху.

Фізіка-геаграфічная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Геаграфічнае становішча[правіць | правіць зыходнік]

Геаграфічная вобласць Македонія падзеленая цяпер паміж трыма краінамі — яе паўднёвая частка, амаль палова ўсёй тэрыторыі, Эгейская Македонія, уваходзіць у склад Грэцыі; усходнія землі — Пірынская Македонія — прыналежаць Балгарыі, а Рэспубліка Македонія раскінулася на поўначы і захадзе, у даліне ракі Вардар.

Рэльеф[правіць | правіць зыходнік]

На большай частцы тэрыторыі размяшчаюцца хрыбты сярэдневысокіх горных сістэм Скопска Чорная Гара, Пінд (вышэйшы пункт — г. Кораб (2753 м) і Пірын, падзеленых шырокімі міжгорнымі катлаванамі. Адзін ад іншага горныя хрыбты адлучаюць даліны рэк Вардар і Струміца, якія працякаюць праз усю краіну. На паўднёвым захадзе размешчаныя часткова належныя Македоніі буйныя азёры Ахрыдскае і Прэспа, а на паўднёвым усходзе — буйнае Дойранскае возера. На рэчцы Длабоцы знаходзіцца самы высокі ў Македоніі вадаспад вышынёй 136 м — Корабскі вадаспад.

Рэгіён сейсмічна актыўны, землетрасенні даволі моцныя. У выніку апошняга, якое адбылося ў 1963, быў моцна разбураны горад Скоп'е.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

У Македоніі клімат пераходзіць ад умеранага да субтрапічнага. Сярэдняя тэмпература студзеня — 11-12 °C, ліпеня — 21-23 °C. Гадавая колькасць ападкаў 500—700 мм.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць, рассяленне[правіць | правіць зыходнік]

Па дадзеных на ліпень 2004 г, насельніцтва рэспублікі складае 2,071,210 чалавек.

Асаблівасцю дэмаграфічнай сітуацыі ў Македоніі з'яўляецца перавышэнне нараджальнасці албанскай часткі насельніцтва над славянскай, што характэрна наогул для мусульманскіх меншасцей у шматлікіх дзяржавах свету. Аднак у апошнія гады нараджальнасць албанцаў падае хутчэйшымі тэмпамі: у 2005 колькасць парадзіх-албанак склала 30,8 % ад агульнага ліку жанчын, якія нарадзілі дзяцей, тады як у 2001 дадзены паказчык дасягаў амаль 40 %.

Гарады[правіць | правіць зыходнік]

Сталіцай рэспублікі і самым буйным яе горадам з'яўляецца Скоп'е (насельніцтва 600 тыс.). Іншыя буйныя гарады — Бітала, Куманава, Прылеп і Цетава (насельніцтва 50 — 100 тыс.).

Нацыянальны склад[правіць | правіць зыходнік]

Мовы[правіць | правіць зыходнік]

68 % насельніцтва гаворыць на македонскай мове паўднёваславянскай групы моў. 25 % насельніцтва гаворыць на албанскай мове, 3 % — на турэцкай, 2 % — на серба-харвацкай.

Рэлігійны склад[правіць | правіць зыходнік]

Большасць жыхароў краіны (каля 67 %) належыць да некананічнай Македонскай праваслаўнай царквы (адзіны выпадак у свеце, калі большасць насельніцтва належыць на некананічнай праваслаўнай юрысдыкцыі). У 1967 г., царква абвясціла сваю незалежнасць ад Сербскай праваслаўнай царквы, але яе аўтакефалія не прызнаецца іншымі праваслаўнымі цэрквамі. Мусульмане складаюць 30 % ад агульнай колькасці вернікаў, прыхільнікаў іншых канфесій — 3 %. Усяго ў Македоніі 1200 праваслаўных цэркваў і манастыроў і 425 мячэцяў.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Падрабязней гл. таксама: Алкалоід, кампанія

У Македоніі здабываюць храміты, медныя, свінцова-цынкавыя і жалезныя руды, марганец. Ёсць прадпрыемствы чорнай і каляровай металургіі, машынабудаўнічыя, хіміка-фармацэўтычныя, лёгкай і харчовай прамысловасці.

Культура і мастацтва[правіць | правіць зыходнік]

Кінематограф[правіць | правіць зыходнік]

Вытворчасць фільмаў у Македоніі пачалася ў 1905 годзе са з'яўленнем піянераў кінематографа на Балканах братоў Манакі, якія здымалі, у асноўным, кароткія дакументальныя фільмы, засяроджваючы ўвагу на традыцыях, паўсядзённым жыцці, а таксама значных падзеях, як, напрыклад, візіт у Македонію султана Мехмеда V у 1911 годзе. На працягу 1920-х гадоў у буйных гарадах было адкрыта некалькі кінатэатраў, першым з якіх быў «Апалон», адкрыты ў Скоп'е ў 1925 годзе. Пасля Другой сусветнай вайны і абвяшчэння Народнай Рэспублікі Македоніі ў складзе Югаславіі македонскі кінематограф пачаў станавіцца больш значным, але да 1980-х гадоў прытрымліваўся югаслаўскай ідэалагічнай хвалі. Асноўнымі тэмамі фільмаў у гэты перыяд былі вызваленне ад войскаў Нацысцкай Германіі ў Другой сусветнай вайне, грамадзянская вайна ў Грэцыі, камуністычныя партызаны і паўстанні супраць Асманскай імперыі. Першым мастацкім фільмам у Македоніі стала стужка «Фросіна» 1952 года, а першай каляровай карцінай стала «Міс Стоўн», знятая ў 1958 годзе. У 1979 годзе ў Бітале быў заснаваны міжнародны кінафестываль братоў Манакі, які праводзіцца да цяперашняга часу.

У 1980-я гады ў македонскім кіно ўвага пачынае надавацца асабістым драмам і дылемам сучаснага жыцця. У 1994 годзе рэжысёр Мілча Манчэўскі прыносіць міжнароднае прызнанне кінематографу сваёй краіны фільмам «Перад дажджом», які атрымаў намінацыю на прэмію «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове, а таксама здабыў шмат міжнародных узнагарод, у тым ліку Залатога ільва на Венецынскім кінафестывалі. Гэты фільм засяроджваецца на тэме этнічных хваляванняў падчас Баснійскай вайны, якая дасягнула свайго гвалтоўнага піку. Пасля гэтага многія македонскія фільмы ў 1990-х і 2000-х гадах атрымлівалі міжнародную аўдыторыю. Асаблівага поспеху дасягнулі фільмы «Пыл» Мілчы Манчэўскага, часткова зняты ў Нью-Ёрку, «Ілюзія» рэжысёра Светазара Рыстоўскага і «Сакрэтная кніга» сумеснай французска-македонскай вытворчасці. Італьянска-македонская стужка «Бал-Кан-Кан» з'яўляецца самай касавай у краіне з 500 тысячамі гледачоў.

Кухня[правіць | правіць зыходнік]


Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйныя ўрадавыя сайты[правіць | правіць зыходнік]