Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні 2019

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Афіша Чэмпіяната Еўропы па фігурным катанні 2019.

Чэмпіяна́т Еўро́пы па фігу́рным ката́нні 2019 — спаборніцтва сярод фігурыстаў еўрапейскіх краін, якое прайшло ў Мінску на «Мінск-Арэне» з 21 па 27 студзеня 2019 года[1]. Спартсмены выступілі ў чатырох катэгорыях: мужчынскае і жаночае адзіночнае катанне, парнае фігурнае катанне і танцы на лёдзе.

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

145 спартсменаў прадставілі 34 краіны, сярод іх 37 прадстаўнікоў мужчынскага адзіночнага катання, 36 прадстаўніц жаночага адзіночнага катання, 11 спартыўных пар і 25 пар у танцах на лёдзе[2].

Расклад[правіць | правіць зыходнік]

  • 21 студзеня: афіцыйная трэніроўка.
  • 22 студзеня: афіцыйная трэніроўка.
  • 23 студзеня:
    • 11:00. Жанчыны. Кароткая праграма;
    • 18:00. Цырымонія адкрыцця;
    • 18:45. Пары. Кароткая праграма.
  • 24 студзеня:
    • 12:00. Мужчыны. Кароткая праграма;
    • 19:00. Пары. Адвольная праграма.
  • 25 студзеня:
    • 11:30. Танцы на лёдзе. Рытмічны танец;
    • 18:00. Жанчыны. Адвольная праграма.
  • 26 студзеня:
    • 11:15. Мужчыны. Адвольная праграма;
    • 16:25. Танцы на лёдзе. Адвольны танец.
  • 27 студзеня:
    • 15:00. Гала-канцэрт.

Пераможцы і прызёры[правіць | правіць зыходнік]

Дысцыпліны Золата Срэбра Бронза
Мужчыны Іспанія Хаўер Фернандэс Расія Аляксандр Самарын Італія Матэа Рыца
Жанчыны Расія Соф'я Самадурава Расія Аліна Загітава Фінляндыя Вівека Ліндфарс
Спартыўныя пары Францыя Ванэса Джэймс / Морган Сіпрэ Расія Яўгенія Тарасава / Уладзімір Марозаў Расія Аляксандра Байкова / Дзмітрый Казлоўскі
Танцы на лёдзе Францыя Габрыэла Пападакіс / Гіём Сізерон Расія Аляксандра Сцяпанава / Іван Букін Італія Шарлен Гіньяр / Марка Фабры

Чэмпіёнам Еўропы ў сёмы раз стаў іспанец Хаўер Фернандэс, для якога гэты турнір стаў апошнім у прафесійнай кар'еры спартсмена. Стаць сяміразовым чэмпіёнам Еўропы атрымлівалася да гэтага толькі расіяніну Яўгену Плюшчанку. Але Фернандэс адзіны, каму ўдалося перамагчы на ​​кантынентальным турніры сем разоў запар[3].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]